Ад сёньня кіраўнікі ўсіх дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў на Берасьцейшчыне пачалі атрымліваць пісьмовыя папярэджаньні пра абавязковы ўдзел працоўных калектываў у суботніку 11 красавіка.
За невыкананьне ўлада пагражае штрафамі.
У Баранавічах на сходзе кіраўнікоў галоўны ўрач занальнага цэнтру гігіены Сяргей Плескацэвіч заявіў, што суботнікам павінна стаць кожная субота:
“А што суботнік? Прыцягваюць вас прыбраць на тэрыторыі арганізацыі, дзе вы працуеце. Мы сваім цэнтрам самі праяўляем ініцыятыву прыбраць прылеглую тэрыторыю. Што тут такога? Я лічу, што гэта абавязак кожнага”.
Аднак шараговыя баранаўцы выказваюць незадавальненьне прымусам:
“Што значыць „узаконены суботнік“? Давайце ўзаконім нядзельнік, тыднёвік, месячнік. Яны ў крызіс імкнуцца выкарыстоўваць танную працоўную сілу. Я не разумею сэнсу суботніка. У Лукашэнкі кожны дзень можа быць суботнікам”, — разважае 45-гадовы баранавец Ян Савіцкі.
Са слоў суразмоўцы, працаўнікі лякаматыўнага дэпо “Баранавічы” патрабуюць, каб ім выплацілі за працу на суботніку паўнавартасны заробак. Даходзяць таксама зьвесткі, што чыноўнікі пінскіх прадпрыемстваў — камбінату будаўнічых матэрыялаў і рачнога порту “Пінск” — запэўніваюць, што дазволяць удзельнікам суботнікаў забраць з сабой казённыя рыдлёўкі і граблі. У Берасьці “самым добрасумленным і актыўным” тутэйшы цэнтар занятасьці абяцае невялікае грашовае ўзнагароджаньне.