Старшыня аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” камэнтуе адстаўку міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава:
“Я думаю, што гэта працяг пэўнай ратацыі ўнутры ўладаў, ратацыі, зьвязанай з узмацненьнем барацьбы паміж кланамі.
Думаю, што паціху прыхільнікі старэйшага з сыноў спадара Лукашэнкі расстаўляюць сваіх людзей.
Безумоўна, тут магчымы і нейкі рэвэранс у бок Захаду, таму што сп.Навумаў знаходзіцца ў сьпісе “невыязных”.