Выступаючы ў нядзелю ў Празе, прэзыдэнт ЗША прадставіў сваё пасланьне Эўропе і сьвету. Ён паабяцаў, што яго краіна зробіць канкрэтныя крокі да абмежаваньня ядзернай зброі і будзе ў гэтым супрацоўнічаць з Расеяй.
Ваенны аркестар і ганаровая варта ўшаноўвалі прэзыдэнта ЗША Барака Абаму і ягоную жонку Мішэль, калі яны зьявіліся на тэрыторыі велічнага сярэднявечнага Праскага замку. Пасьля цёплага прывітаньня з чэскім прэзыдэнтам Вацлавам Клаўсам і ягонай жонкай Лівіяй адбыліся кароткія двухбаковыя перамовы Абамы і Клаўса. Затым амэрыканскі прэзыдэнт выйшаў на плошчу перад Праскім Градам, дзе яго віталі каля 30 тысяч жыхароў чэскай сталіцы.
Свой выступ Абама выкарыстаў для таго, каб асудзіць запуск Паўночнай Карэяй шматступеньчатай ракеты. Гэтым запускам, як лічаць ЗША і іншыя краіны, Пхэньян прыкрывае выпрабаваньня ракеты далёкага радыюсу дзеяньня:
“Гэта правакацыя зноў пацьвярджае, што неабходна дзейнічаць, і ня толькі на Радзе Бясьпекі ААН, якая адбудзецца сёньня. Неабходна рашуча супрацьдзейнічаць распаўсюджваньню такіх узбраеньняў. Правілы павінны захоўвацца. Парушэньні правілаў – павінны карацца. Прамоўленыя словы не павінны заставацца толькі словамі”.
Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што ўсе нацыі павінны аб’яднацца, каб прымусіць карэйцаў зьмяніць курс.
Барак Абама адзначыў узрастаньне рызыкі ядзернага нападу, нягледзячы на тое, што халодная вайна скончылася. У сьвеце застаюцца ядзерныя арсэналы, і нельга дапусьціць, каб ядзернымі матэрыяламі авалодалі тэрарысты, сказаў Абама:
“Як адзіная ядзерная краіна, якая выкарыстала ядзерную зброю, ЗША, разумеючы маральную адказнасьць, павінны дзейнічаць. Адным нам не дамагчыся посьпеху, але мы павінны ачоліць барацьбу за дасягненьне посьпеху. І сёньня я заяўляю з усёй яснасьцю і перакананьнем аб адданасьці Амэрыкі дасягненьню міру і бясьпекі без ядзернай зброі”.
У Прагу Барак Абама прыбыў учора ў працяг свайго эўрапейскага турнэ. Аднак, нягледзячы на цёплы прыём, візыт ня меў бязвоблачнага тла. Чэхія, якая старшынюе ў Эўразьвязе, прымае саміт “Эўразьвяз – ЗША” ва ўмовах урадавага крызысу. Прэм’ер-міністар Мірэк Тапаланэк, ураду якога 11 дзён таму быў выказаны недавер, назваў амэрыканскія захады ў барацьбе з эканамічным крызысам, “дарогай у пекла”. Неадназначна ўспрымаюцца ў Чэхіі і пляны ЗША разьмясьціць на яе тэрыторыі і тэрыторыі Польшчы элемэнты супрацьракетнай абароны. І напярэдадні і ў часе візыту Абамы ў Празе адбыліся акцыі пратэсту супраць любімага праекту былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. У сваёй сёньняшняй эўрапейскай прамове ў Празе Барак Абама выказаў спадзяваньне на паляпшэньне стасункаў зь Іранам, што ў выніку пазбавіць неабходнасьці разьмяшчэньня гэтай сыстэмы:
“Чэская рэспубліка і Польшча выявілі сьмеласьць, калі пагадзіліся разьмясьціць элемэнты супрацьракетнай абароны на сваіх тэрыторыях. І да тых часоў, пакуль пагроза з боку Ірану будзе існаваць, мы будзем ажыцьцяўляць нашы пляны для стварэньня надзейнай і эфэктыўнай абарончай сыстэмы. Калі ж іранская пагроза будзе ліквідаваная, наша бясьпека ўмацуецца, і падставы для стварэньня элемэнтаў супрацьракетнай абароны зьнікнуць”.