Сёньня пачынаецца двухдзённы саміт 28 краінаў-сябраў Паўночнаатлянтычнага абароннага альянсу, вядомага пад абрэвіятурай НАТО. Саміт будзе праходзіць ў францускім горадзе Страсбуры ды нямецкім горадзе Кель. А ў нядзелю 5 красавіка ў сталіцы Чэхіі Празе адбудзецца саміт лідэраў ЗША і Эўразьвязу. У абедзьвюх сустрэчах прымае ўдзел прэзыдэнт ЗША Барак Абама, для якога гэта першае эўрапейскае падарожжа ў ягонай прэзыдэнцкай кар’еры.
Саміт НАТО прымеркаваны да 60-годзьдзя гэтага найбольш пасьпяховага вайсковага саюзу ў гісторыі. Таму для палітыкаў будзе добрая нагода, каб узьняць келіхі з шампанскім і сказаць тосты. Але наўрад ці ўвесь саміт будзе прысьвечаны толькі застольлю.
Насамрэч, саміт НАТО — гэта першая нагода для эўрапейскіх лідэраў сустрэцца з новым амэрыканскім прэзыдэнтам Баракам Абамам і пачуць зь ягоных вуснаў, як бачыць натаўскія прыярытэты самы магутны сябра альянсу.
Усё паказвае на тое, што натаўскія прыярытэты бачацца ў Вашынгтоне інакш, чым у Эўропе.
Згодна са сваім выбарчым абяцаньнем, Абама хоча павялічыць вайсковую прысутнасьць ЗША ў Аўганістане. Цяпер у Аўганістане 38 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў. Абама хоча падвысіць іхні лік да 55 тысяч ды дадаткова паслаць 4 тысячы вайсковых інструктараў, якія будуць навучаць аўганскую армію.
Адначасова Абама хоча, каб больш вайскоўцаў у Аўганістан паслалі і эўрапейскія сябры НАТО. А на гэта ня хочуць пагадзіцца ні Францыя, якая нядаўна вярнулася ў вайсковыя структуры альянсу, ні Нямеччына. Францускі прэзыдэнт Нікаля Сарказі ўжо сёньня на сустрэчы з Абамам перад самітам заявіў, што Францыя ніякіх дадатковых вайскоўцаў у Аўганістан не пашле.
Яшчэ адна сфэра патэнцыйнага амэрыканска-эўрапейскага непаразуменьня — дачыненьні з Расеяй. Пасьля расейска-грузінскай вайны летась некаторыя сябры НАТО з Усходняй Эўропы пачалі ўзьнімаць пытаньне, каб альянс падрыхтаваў сур’ёзны плян абароны перад магчымай расейскай атакай.
Абама наўрад ці пагодзіцца на такі жорсткі паварот палітыкі НАТО ў дачыненьні да Расеі, паколькі Вашынгтону патрэбная дапамога Масквы ў блякаваньні ядзернай праграмы Ірану. Да таго ж, абодва бакі, амэрыканскі і расейскі, плянуюць сёлета аднавіць перамовы адносна далейшага скарачэньня сваіх ядзерных арсэналаў.
Амэрыканска-эўрапейскі саміт у Празе таксама можа аказацца даволі цяжкім выпрабаваньнем для новага амэрыканскага прэзыдэнта. Агульна кажучы, праская сустрэча будзе прысьвечаная спробе наладзіць сапраўды партнэрскія дачыненьні паміж ЗША і Эўразьвязам. Гэтыя дачыненьні разладзіліся падчас прэзыдэнцтва папярэдніка Абамы, Джорджа Буша, які прымаў шмат рашэньняў, важных для сусьветнай палітыкі, без узгадненьня і каардынацыі з Эўразьвязам.
Першы эўрапейскі візыт Барака Абамы зьвязаны з маштабнымі захадамі бясьпекі, як з боку дзяржаваў, якія прымаюць госьця, так і з боку адміністрацыі амэрыканскага прэзыдэнта. Паводле паведамленьняў чэскіх СМІ, жыцьцё ў цэнтры Прагі ў гэтыя выходныя можа быць цалкам спаралізаванае.
З амэрыканскім прэзыдэнтам у Эўропу прыляцела ня толькі ягоная жонка Мішэл, але і 500 чалавек з прэзыдэнцкай адміністрацыі. 200 чалавек — гэта афіцэры амэрыканскіх спэцслужбаў і ахоўнікі, галоўнае заданьне якіх — не дапусьціць, каб амэрыканскаму прэзыдэнту сталася падчас візыту нешта нядобрае.
Каб праяжджаць вуліцамі эўрапейскіх гарадоў, у Абамы будзе адмысловая аўтамашына, якую называюць “The Beast” (“Зьвер”). Аўтамашына выкананая з тытану і сталі; яна абсалютна гермэтычная, і ёй ня страшная хімічная атака. А бак з бэнзінам сканструяваны так, што не выбухае нават тады, калі непасрэдна ў яго пападзе нейкі снарад. Падобна, як аўтамашыны супэрагента Джэймса Бонда, “Зьвер” мае ўсталяваныя адмысловыя кулямёты для абароны і нават гарматы са сьлезацечным газам. Да таго — у ім знаходзяцца кроў і кісларод для Абамы на выпадак, калі б некаму ўдалося яго параніць праз тытанава-сталёвую браню.