У менскім кінатэатры “Перамога” адкрылася выстава “Плянэта Беларусь”. На некалькіх дзесятках фотаздымкаў – знакавыя мясьціны Беларусі з вышыні птушынага палёту. Усе фатаграфіі зробленыя з борту самалёту ці гелікоптэру. Аўтар – вядомы фотамастак, прапагандыст прыгажосьці беларускай зямлі Сяргей Плыткевіч.
У актыве Сяргея Плыткевіча цэлы стос альбомаў, прысьвечаных прыродзе і дойлідзтву Беларусі. А вось выставы здараюцца ня так часта. Што да “Плянэты Беларусь”, дык яна, паводле словаў аўтара, у чымсьці стала лягічным працягам фотакніжкі “Нечаканая Беларусь”:
“Нечаканая Беларусь” – гэта прадстаўленьне краіны. А “Плянэта Беларусь”, як мне падаецца, гэта ўжо больш высокае асэнсаваньне: свая зямля як цэлая плянэта для яе жыхароў, прычым, для многіх дагэтуль невядомая. У кніжцы знакавымі аб’ектамі і мясьцінамі Беларусі я хацеў рэпрэзэнтаваць краіну. А выставай -- акцэнтаваць прыгажосьць нашага краю. Напрыклад, балота: яно можа быць і ў Прыпяцкім нацыянальным парку, і на Віцебшчыне. Але яно заўсёды непаўторнае. То бок, гэта мастацкая фатаграфія: рэчкі, азёры, павалены лес. З аднаго боку, зьнішчаны лес -- трагедыя, а зь іншага – вялікая прыгажосьць: калі зьнятая зьверху, то глядзіцца вельмі незвычайна”.
Адметнасьць новай фотагалерэі Плыткевіча ў тым, што ўсе здымкі зробленыя з паветра. Пры гэтым нават з маленства знаёмыя мясьціны набываюць касьмічныя абрысы -- формы, фантастычнасьць якіх ніколі ня зловіш “прыземленым” позіркам:
“Усе здымкі зробленыя з гелікоптэраў і самалётаў. У тым уся і справа, што ніводнага няма здымка, які рабіўся б з зямлі. Таму гэта перадусім краявіды. У мяне ёсьць іншая выстава – “Беларуская экзотыка”, дзе людзі прысутнічаюць, жывыя істоты. Але тут -- не. Дакладней, пры жаданьні іх дзесьці можна разгледзець, бо яны таксама зьнятыя з паветра”.
Карэспандэнт: “Тэхнічная частка “лётнай справы” наколькі лёгка вырашалася?”
“Вядома, што нялёгка. Па-першае, гэта ж каштуе грошай, каб палятаць. Па-другое, трэба было ўзгадняць, бо дзесьці лятаць можна, а дзесьці -- нельга. Напрыклад, над тым жа Менскам праляцець – гэта вялікая праблема, каб атрымаць дазвол. Таму даводзілася дзесьці сумяшчаць. Так, Сьветлагорск замовіў буклет, а я іх і падбіў, каб замовіць гелікоптэр, паздымаць горад -- для іх. Ну, і для сябе штосьці зьняў таксама. Ці Бабруйск, напрыклад, якому мы рабілі праваднік па горадзе. Зрабілі праект, а разам удалося ўбачыць і адчуць усю прыгажосьць”.
Сяргей Плыткевіч – заснавальнік выдавецтва “Рыфтур”, адзінага ў краіне, якое спэцыялізуецца на выпуску краязнаўчай і сувэнірнай прадукцыі пра Беларусь. Кнігі, фотаальбомы, паштоўкі, мапы дапамагаюць зарыентавацца ў беларускіх рэаліях ня толькі замежнікам, але і самім беларусам, якія ўласную гісторыю пачынаюць спасьцігаць толькі цяпер. Аднак глябальны эканамічны крызыс уносіць карэктывы ў справу, да якой апошнім часам актыўна заклікаюць і ўлады, -- разьвіваць уязны турызм, прыцягваць як мага больш іншаземцаў. Ва ўмовах фінансавай нястачы, як кажа Сяргей Плыткевіч, заказчыкі скарачаюць выдаткі на даведачную літаратуру пра той ці іншы рэгіён:
“У зьвязку з крызысам, безумоўна, цяжкасьці мы таксама перажываем. Рэзка зьнізілася колькасьць замоваў ад тых жа раёнаў на выданьне рэклямнай прадукцыі. Шмат якія праекты я прытармазіў. Але некалькі выданьняў падрыхтаваныя; ва ўсялякім разе, дзьве кніжкі гатовыя, на якія зараз зьбіраю грошы, каб выдаць. Адна называецца “Нясьвіж – наш маленькі Парыж”, другая – “Дзікае жыцьцё ў цэнтры Эўропы”. Зразумела, гэта не пра нас, не пра людзей, а пра жывёл, птушак, якія межы паміж краінамі не прызнаюць”.