Менская абласная пракуратура завяла справу на адказнага супрацоўніка абласной управы фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю, арыштаванага паводле абвінавачаньня ў хабарніцтве. Назіральнікі кажуць, што барацьба спэцслужбаў абвастрылася і называюць магчымыя прычыны.
Паводле зьвестак зь Менскай абласной пракуратуры, 20 сакавіка міліцыянты затрымалі маёра Касьянава, адказнага супрацоўніка абласной управы дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Нібыта арышт адбыўся ў момант атрыманьня хабару ў суме 8 тысяч даляраў. Пра гэта кажуць у абласной пракуратуры і дадаюць, што быццам маёр паабяцаў дапамагчы спыніць крымінальны перасьлед двух бізнэсоўцаў, якіх падазраюць у злачынстве.
Дзяжурны Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў, якому я дазваніўся, гэтыя зьвесткі не абверг і не пацьвердзіў.
Карэспандэнт: “У вас ёсьць супрацоўнік, Андрэй Касьянаў. Ці праўда, што ён быў затрыманы?”
Дзяжурны: “Напэўна, але... у мяне тут 200 супрацоўнікаў. Чыйсьці тэлефон зараз дам, каб перазванілі”.
Тэлефон, які мне далі, гэтак і не адказаў. Кіраўнік прэсавай службы Камітэту дзяржкантролю Ірына Войцік на мой запыт адказала, што ня мае інфармацыі пра арышт маёра Андрэя Касьянава і пра тое, што такі супрацоўнік у нечым падазраецца.
Паводле зьвестак інтэрнэт-выданьня “Ежедневник”, затрыманьне маёра Касьянава адбылося, калі справы на двух бізнэсоўцаў пайшлі ўжо ў пракуратуру. Такім чынам супрацоўнік дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў ніяк ня мог дапамагчы ім пазьбегнуць перасьледу, робіць выснову выданьне. Што гэта: атрыманьне хабару праз махлярства ці правакацыя спэцслужбаў супроць афіцэра, чыя віна ў тым, што ён працуе ў канкуруючым ведамстве?
Журналіст Сяргей Сацук, які прафэсійна сочыць за барацьбой спэцслужбаў у Беларусі, не выключае вэрсію аб правакацыі. Ён кажа пра новы віток барацьбы міліцыі і КДБ зь Дзяржкантролем:
“Раней войны паміж сілавікамі былі войнамі за сфэры ўплыву. Вось як змагаліся міліцыянты і КДБ. А зараз яны аб’ядналіся супроць Дзяржкантролю, бо той пачаў перашкаджаць. У іх былі спадзяваньні, што пойдзе ў адстаўку Зянон Ломаць, але той застаўся на сваёй пасадзе, і вось яны пачалі дзейнічаць сваімі захадамі”.
Гэта была вэрсія журналіста Сяргея Сацука. У КДБ і міліцыі абвяргаюць заказны характар дзеяньняў супроць чыноўнікаў, якія падазраюцца ў злачынствах.