Нацыянальны банк Беларусі рэкамэндаваў камэрцыйным структурам ад 1 красавіка зьменшыць стаўку па дэпазытах у замежнай валюце да 10% гадавых. Паводле начальніка ўпраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоля Драздова, такія захады робяцца ў мэтах “дэдалярызацыі эканомікі і падвышэньня прывабнасьці ўкладаў у беларускіх рублях”. Якія наступствы можа мець памяншэньне банкамі стаўкі па дэпазытах у замежнай валюце? Ці магчымая новая дэвальвацыя беларускага рубля? Алесь Дашчынскі гутарыць з былым старшынём Нацбанку Станіславам Багданкевічам.
Дашчынскі: “Напрыканцы сакавіка стаўкі па валютных дэпазытах фізычных асобаў дасягалі 12—13% гадавых супраць прыкладна 20—22% гадавых па рублёвых укладах. Што можа азначаць зьмяншэньне ставак менавіта па дэпазытах у замежнай валюце?”
Багданкевіч: “Такія высокія стаўкі па валютных дэпазытах сьведчаць пра тое, што не хапае валюты ў нашых камэрцыйных банкаў. Але такія высокія стаўкі павінны потым пагашацца за кошт вельмі высокіх працэнтных ставак па крэдытах, што, зразумела, ва ўмовах крызісу цяжка будзе для эканомікі. Таму тут ёсьць праблема, вялікая рызыка, што такія валютныя крэдыты ня будуць вяртацца, і ў банкаўскай сыстэме могуць пачацца нэгатыўныя працэсы ліквіднасьці, зьвязаныя з валютай. Бо ў сьвеце такіх ставак па цьвёрдых валютах няма, як у нас. Гэта недапушчальна высокія стаўкі. Я разумею, чаму яны ўзьніклі ў нас — з-за недахопу рэзэрвовай валюты для камэрцыйных банкаў. І ўсё ж яны залішне высокія”.
Дашчынскі: “Але ж у Нацбанку цьвердзяць пра “стабільнасьць беларускага рубля”. Маўляў, яна суправаджаецца ростам прыбытковасьці рублёвых укладаў. І вось цяпер Нацбанк тлумачыць, што гэта робіцца дзеля “дэдалярызацыі эканомікі і падвышэньня прывабнасьці ўкладаў у беларускіх рублях”.
Багданкевіч: “Справа ў тым, што працэнтныя стаўкі па беларускіх рублях таксама недапушчальна высокія. Калі выдаюцца крэдыты на працяглыя тэрміны, іпатэчныя крэдыты пад 27% гадавых, ці 20-25% — гэта ж непад’ёмныя крэдыты ні для якога грамадзяніна, апроч карупцыянэра. Гэта вельмі высокія працэнтныя стаўкі. Заробкі, грашовыя прыбыткі ў грамадзянаў так не растуць, у тых, хто атрымоўвае такія крэдыты. Таму ўсё гэта стварае вялізныя рызыкі ў банкаўскай сфэры. Мы рэкамэндуем ураду ў нашай антыкрызіснай плятформе неадкладна распрацаваць спэцпраграму здушэньня інфляцыі і стабілізацыі плацёжнага балянсу. Іначай урад рызыкуе вельмі сур’ёзна з эканомікай, могуць узьнікнуць вялікія праблемы ліквіднасьці”.
Дашчынскі: “Але ці ёсьць у Беларусі рызыка новай дэвальвацыі беларускага рубля?”
Багданкевіч: “Я ўвесь час падкрэсьліваю, што прынамсі цягам паўгоду, а то і больш, у нас яшчэ ёсьць рэзэрвы цьвёрдай валюты ў 3 мільярды з гакам даляраў. У нас ёсьць зьнешнія крэдыты незмарнаваныя і новыя яшчэ паступяць — з МВФ, Усясьветнага банку, арабскага Ўсходу, маёмасьць яшчэ можам прадаць. Таму дэвальвацыя можа быць хутка, а ўлады могуць яе адкласьці на больш працяглы тэрмін. Трэба, каб быў балянс на біржах і ў абменных пунктах, каб ня трацілі мы намарна пазыкі, каб падтрымаць цяперашні валютны курс. Каб попыт на валюту быў збалянсаваны прапановай. А збалянсаваны будзе ён толькі тады, калі будзе збалянсаваны экспарт з імпартам. Рызыка дэвальвацыі ў нас пакуль існуе. Імпарт, як і раней, абганяе экспарт. Таму дэвальвацыя нацыянальнай валюты амаль непазьбежная. Калі яна адбудзецца — залежыць найперш ад нашых “грашовых” уладаў”.

У сьвеце такіх ставак па цьвёрдых валютах няма, як у нас. Гэта недапушчальна высокія стаўкі.