Разьезды Аляксандра Лукашэнкі на пару з сынам Мікалаем спарадзілі цэлую сэрыю зьедлівых публікацый у прэсе і сюжэтаў на тэлебачаньні. Асабліва актыўнічаюць расейскія СМІ, імпэту якім дадалі нядаўнія візыты абодвух Лукашэнкаў адразу ў Маскву, а потым у Сочы. Таксама ў прыцэле журналістаў іншы візыт Лукашэнкі — у Армэнію. Падобна, упершыню ў палітычнай практыцы адзін прэзыдэнт прыйшоў на перамовы да іншага разам зь дзіцём.
На мінулым тыдні скандальны “Московский комсомолец” выдаў цэлы сэрыял, прысьвечаны асабістаму жыцьцю Аляксандра Лукашэнкі. Загалоўкі адпаведныя: “Лукашэнка робіць піяр на сыну”, “Бацька забраў у сына мамку”:“Лукашэнка цягаецца за спадніцамі і трымае пры сабе сына”.
“Лукашэнка не перастае зьдзіўляць сусьветную грамадзкасьць парушэньнем усіх пісаных і няпісаных правілаў дыпляматычнага этыкету, — піша аўтар газэтнага матэрыялу. — Калі прэзыдэнт Беларусі наведваў з афіцыйным візытам Ерэван, па трапе прэзыдэнцкага самалёта Бацька спускаўся разам са сваім пазашлюбным сынам і „спадкаемцам“, 5-гадовым Колем”. У іншым артыкуле — гісторыя кар’ернага ўзьлёту і балючага падзеньня Ірыны Абельскай, Міколкавай маці, у якой, па інфармацыі журналістаў, Лукашэнка канчаткова забраў сына. Расказваецца пра новую фаварытку прэзыдэнта — сьпявачку Ірыну Дарафееву, якая зьмяніла “на троне” Абельскую.
Учора ў выніковай перадачы “Неделя” на расейскім тэлеканале “Ren TV” быў паказаны сюжэт пра Лукашэнку і ягонага сына. Падтэкст той жа — адкуль узяўся хлопчык і на якой падставе Лукашэнка ўзваліў на сябе ролю адзінокага бацькі?
Тэму Міколкі ўзьнялі папулярныя шоўмэны гумарыстычнага праекту “Прожекторперисхилтон”. Іван Ургант, Сяргей Сьветлакоў і Аляксандар Цэкала непрыкрыта кпілі з Лукашэнкаў, што выклікала цэнзуру — кавалак пра Аляксандра Рыгоравіча і Мікалая Аляксандравіча на ОНТ быў выразаны. Без купюраў імправізацыю на тэму бацькі і сына ўбачылі гледачы Першага расейскага каналу :
Ургант: “Аляксандар Лукашэнка наведаў Армэнію разам са сваім, калі не памыляюся, 5-гадовым сынам”.
Сьветлакоў: “Карацей, крызіс — эканоміць на няньцы”.
Цэкала: “Вусаты нянь…”
Сьветлакоў: “Пяцігадовы Коля стаў удзельнікам прэзыдэнцкіх перамоваў…”
Ургант: “Дзіўнае прозьвішча ў Колі — Пяцігадовы…”
Сьветлакоў : “Кожны год прозьвішча зьмяняецца… Дык вось: прэзыдэнт Беларусі наведваў з афіцыйным візытам Ерэван. Па трапе прэзыдэнцкага самалёту бацька (вось як цудоўна — нарэшце ёсьць Сын і ёсьць Бацька) спускаўся разам са сваім пазашлюбным сынам…”
Ургант: “Во зьдзівіліся афіцыйныя дзеці, якія сустракалі яго ў Ерэване: тата, а хто гэта?”
Сьветлакоў: “А той адказвае: не хачу расказваць пра тую пасяўную… Проста пазнаёмцеся: Коля, ён будзе жыць з намі”.
Ургант: “Што яшчэ дзіўна: падчас вучэньняў, якія праходзілі ў Беларусі, генэралы дакладалі не Аляксандру Лукашэнку, а маленькаму Колю. Цяпер я разумею, што 5-гадовы сын Лукашэнкі ўжо валодае пэўным уплывам. І гэта тлумачыць, чаму міністрам фінансаў Беларусі стаў Кар-Карыч”.
Кар-Карыч — адзін з пэрсанажаў расейскага мультфільму “Сьмяшарыкі”. А вось Міколка сапраўды робіцца мішэньню для кпінаў. За ігнараваньне дыпляматычнага пратаколу ўпершыню ў прыцэл тэлекамэраў малодшы сын прэзыдэнта трапіў летась, калі зьявіўся на саміце кіраўнікоў краін СНД у Бішкеку. Была паездка на Алімпіяду ў Пэкін; рукой Міколкі Лукашэнка галасаваў на парлямэнцкіх выбарах, езьдзіў па чарнобыльскіх рэгіёнах, разам Лукашэнкі выбіралі прыгажуняў. Самым ураджайным выдаўся сакавік — аздараўленчыя паездкі на курорты Сэрбіі, Армэніі, Краснадарскага краю. Аднак апатэозам усё ж застаюцца мінулагоднія вайсковыя вучэньні, калі апрануты ў строй колеру “хакі” Міколка прымаў рапарты ад генэралаў.
“Московскій комсомолец” сьцьвярджае, што згуляць на сыну Лукашэнку параіў брытанскі піяршчык Тымаці Бэл, які за немалыя грошы ўзяўся стварыць станоўчы імідж Беларусі ў сьвеце. Нібыта Бэл давёў Лукашэнку, што сямейны чалавек выклікае ў грамадзянаў больш даверу. І калі няма жонкі, то вакантнае месца можа заняць сын. Аднак, піша выданьне, Лукашэнка, відавочна, прыняў словы занадта блізка да сэрца і пачаў цягаць Міколку ўсюды, даводзячы сытуацыю да абсурду.
А вось тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі лічыць, што ўзьлёт Міколкі — чыстая самадзейнасьць самога Лукашэнкі. Піяршчыка Бэла ў ролі рэжысэра-пастаноўшчыка спадар Мазынскі ўявіць ня можа:
“Калі вы прэзэнтуеце спадару Бэлу такую знаходку, то я лічу, што ад яго гэта зьдзек, а не прапанова. Бо ён жа сам, прабачце, эўрапеец. І такое ўсур’ёз параіць ня можа, ён можа такім чынам толькі падставіць. Я ня ведаю нават, у якой цывілізацыі гэта ўхваляецца. З сабой сына можна ўзяць у госьці, у іншую вёску, да дзядзькі, да цёткі. І то, каб нейкім чынам дзяцей дапускалі да сур’ёзных размоваў, да дарослых — то я такога не прыгадаю ў нашай вёсцы, каб бацька пры сабе трымаў дзіця”.
Карэспандэнт: “То бок хутчэй за ўсё гэта ягонае разуменьне этычных нормаў і ягоная самадзейнасьць?”
“Я думаю, што так. Бо гэта нешта не падобна да чыёйсьці рэжысуры. Бачыце, нават для расейцаў гэта дзіва, для людзей больш усходняга пляну, і то гэта выклікае такую іронію. Калі не сказаць больш. Увогуле гэта невытлумачальна, гэта нейкае ноў-хаў. Адзінае, што, можа, прызвычаімся. Бо чалавек мае здольнасьць да ўсяго прызвычайвацца”.
Кіраўнік Беларусі — пэрсанаж, да чыйго вобразу часта зьвяртаецца расейскі сатырык Віктар Шэндэровіч. Ён кажа, што кагосьці саромецца ці перад кімсьці камплексаваць Лукашэнка не зьбіраецца. Ягонай уладзе ў Беларусі мала што пагражае, таму правілы ён не выконвае, а дыктуе:
“Зразумела, што Лукашэнка жывым ад улады ня сыдзе, яму ўжо дзявацца няма куды. Усё ж расейская ўлада, Пуцін (Мядзьведзеў — гэта толькі прыкрыцьцё) паспрабаваў хоць бы сваю прагу да кіраваньня задэкарыраваць. Пуцін усё ж больш сыстэмны чалавек, там усё ўпіраецца ў сыстэму. І Пуцін у Расеі — функцыя, а ня сутнасьць. А ў выпадку з Лукашэнкам гэта асабістая ўлада, пэрсанальная ўлада. І так гэта ўсё застанецца”.
Кансультант па інфармацыйных стратэгіях Міхаіл Падаляк пасьля палітычнай дэпартацыі зь Беларусі апошнія пяць гадоў жыве ва Ўкраіне, піярыць мясцовых палітыкаў. Ён не падзяляе пашыранай думкі, што Лукашэнка рыхтуе сабе спадкаемца, прывучаючы да гэтай думкі і беларусаў:
“Юшчанка, дарэчы, раней таксама любіў зьяўляцца з малодшымі дзецьмі на розных мерапрыемствах. Але ў яго дзеці законна народжаныя, так што тут усё нармальна. Праўда, цяпер ён з сабой іх не бярэ. Справа ў тым, што законныя дзеці тут кар’еру робяць. Умоўна кажучы, ідуць у бізнэс, вучацца дзе-небудзь у Вялікай Брытаніі, потым вяртаюцца і займаюцца справай — такое тут распаўсюджана. Але гэта ўсё легальна: бацька зь бізнэсу сышоў, а сын падхапіў ягоную справу. Такое пашырана. Але каб хтосьці сваё дзіця за руку вадзіў на вайсковыя вучэньні, то дакладна няма. Да месца толькі „пасьцябацца“ з псыхалягічных комплексаў: чалавек глядзіць на малога і бачыць сваё няшчаснае дзяцінства. І ніякага тут патасу — маўляў, спадкаемца. Які спадкаемца? Ды пра яго праз пару гадоў увогуле забудуцца”.
На мінулым тыдні скандальны “Московский комсомолец” выдаў цэлы сэрыял, прысьвечаны асабістаму жыцьцю Аляксандра Лукашэнкі. Загалоўкі адпаведныя: “Лукашэнка робіць піяр на сыну”, “Бацька забраў у сына мамку”:“Лукашэнка цягаецца за спадніцамі і трымае пры сабе сына”.
“Лукашэнка не перастае зьдзіўляць сусьветную грамадзкасьць парушэньнем усіх пісаных і няпісаных правілаў дыпляматычнага этыкету, — піша аўтар газэтнага матэрыялу. — Калі прэзыдэнт Беларусі наведваў з афіцыйным візытам Ерэван, па трапе прэзыдэнцкага самалёта Бацька спускаўся разам са сваім пазашлюбным сынам і „спадкаемцам“, 5-гадовым Колем”. У іншым артыкуле — гісторыя кар’ернага ўзьлёту і балючага падзеньня Ірыны Абельскай, Міколкавай маці, у якой, па інфармацыі журналістаў, Лукашэнка канчаткова забраў сына. Расказваецца пра новую фаварытку прэзыдэнта — сьпявачку Ірыну Дарафееву, якая зьмяніла “на троне” Абельскую.
Учора ў выніковай перадачы “Неделя” на расейскім тэлеканале “Ren TV” быў паказаны сюжэт пра Лукашэнку і ягонага сына. Падтэкст той жа — адкуль узяўся хлопчык і на якой падставе Лукашэнка ўзваліў на сябе ролю адзінокага бацькі?
Тэму Міколкі ўзьнялі папулярныя шоўмэны гумарыстычнага праекту “Прожекторперисхилтон”. Іван Ургант, Сяргей Сьветлакоў і Аляксандар Цэкала непрыкрыта кпілі з Лукашэнкаў, што выклікала цэнзуру — кавалак пра Аляксандра Рыгоравіча і Мікалая Аляксандравіча на ОНТ быў выразаны. Без купюраў імправізацыю на тэму бацькі і сына ўбачылі гледачы Першага расейскага каналу