Два вядомыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці ў Расеі зьвярнуліся да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з заклікам, каб ён не забываўся пра дапамогу тым, хто імкнецца прасоўваць дэмакратыю ў былых савецкіх краінах.
У сёньняшнім выданьні ўплывовай амэрыканскай газеты „The Washington Post” Людміла Аляксеева, заснавальніца і старшыня Маскоўскай Хэльсінскай групы, ды Грыгорый Шведаў, галоўны рэдактар інтэрнэт-рэсурсу „Каўкаскі вузел”, сьцьвярджаюць, што без зацікаўленасьці і падтрымкі Вашынгтону дэмакраты ў поставецкіх краінах пачынаюць здаваць пазыцыі.
Паводле Аляксеевай і Шведава, расейска-грузінскую вайну ў жніўні летась можна разглядаць як вынік таго, што Злучаным Штатам так і не ўдалося паставіць правы чалавека і дэмакратыю ў цэнтар сваёй замежнай палітыкі. Пасьля канфлікту абедзьве краіны, Расея і Грузія, сталі заўважна менш дэмакратычнымі.
Аляксеева і Швэдаў прыводзяць шмат іншых прыкладаў з постсавецкай тэрыторыі, дзе Вашынгтон, паводле іх меркаваньня, ня здолеў адэкватна і рашуча зрэагаваць на зьмяншэньне прасторы дэмакратыі ў апошнім часе: крывавы разгон масавых пратэстаў у Армэніі летась; нядаўнюю забарону рэтрансьляцыі Радыё Свабоды і Голасу Амэрыкі ў Азэрбайджане; рэзкае абмежаваньне донараў недзяржаўных арганізацый у Расеі; забойства абаронцы правоў чалавека Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай у Маскве ў студзені.
Каб прадухіліць далейшае сасьлізгваньне постсавецкіх краінаў у палітычны аўтарытарызм, аўтары раяць Бараку Абаму не забывацца пра дыялёг зь лідэрамі грамадзянскіх супольнасьцяў у гэтых краінах, якімі слабымі яны ні былі б. Яны таксама падказваюць, што амэрыканская дапамога і падтрымка інстытутам грамадзянскай супольнасьці павінна ісьці ў абыход уладаў, калі ўлады афіцыйна не дазваляюць на такую дапамогу.
Далей, аўтары артыкулу ў „ The Washington Post” падкрэсьліваюць важнасьць падтрымкі альтэрнатыўных і незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў постсавецкіх краінах, уключна зь інтэрнэт-рэсурсамі.
У больш агульным пляне, Аляксеева і Шведаў прапануюць Вашынгтону заснаваць адзінае агенцтва для каардынацыі намаганьняў ў сфэры падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека ў сьвеце.
„Нашы дэмакратычныя рухі патрабуюць сяброў у змаганьні” — пішуць расейскія аўтары. „На працягу ўсёй „халоднай вайны” мы бачылі ў Злучаных Штатах нашага найлепшага сябра. Але ў апошніх гадах мы згубілі адчуваньне, што Злучаныя Штаты бачаць такога сябра ў нас. Цяпер, прэзыдэнт Абама, вы маеце шанец аднавіць тое сяброўства і пашырыць на нашыя краіны аздараўленчы працэс, які вы пачалі ў сваёй”.