Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька абраныя сустаршынямі мерапрыемстваў, прысьвечаных 23-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.
Вырашана, што спадар Івашкевіч будзе курыраваць мерапрыемствы ў сталіцы, а спадар Лябедзька – у рэгіёнах. Прынамсі мяркуецца, што адпаведныя акцыі пройдуць у Гомелі, Быхаве ды іншых месцах. Асаблівая ўвага сёлета надаецца Астраўцу, дзе ўлады зьбіраюцца будаваць АЭС. Там намячаецца правядзеньне пікетаў і “круглага стала”.
АДС таксама думаюць пра фармат акцыі, прысьвечанай 10-й гадавіне зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Ён зьнік 7 траўня 1999 году.