Беларуская тэатральная грамада традыцыйна адзначае свой прафэсійны дзень фэстам “Белая вежа” і ўручэньнем прызоў “Крыштальная Паўлінка”, “Крыштальная кветка” і “Крыштальны анёл”. Фэст адбываецца гэтымі днямі ў Берасьці, а ўрачыстая цырымонія ганараваньня крышталёвымі прызамі пройдзе сёньня ўвечары на сцэне Тэатру беларускай арміі.
Там сама будуць уручаныя прэміі, названыя імёнамі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Ігната Буйніцкага, Ларысы Александроўскай, Яўсьцігнея Міровіча, Кандрата Крапівы і Любові Мазалеўскай.
Сваё прафэсійнае сьвята сёньня ў краіне адзначаюць больш за два дзясяткі дзяржаўных прафэсійных тэатраў. Усе яны ня скардзяцца цяпер на адсутнасьць гледачоў, але ў кожнага ёсьць свае сталыя прыхільнікі.
А што думаюць прафэсіяналы наконт папулярнасьці беларускіх тэатраў, рэжысэраў, актораў і іх посьпеху на міжнародных сцэнах? На гэтыя пытаньні я папрасіла даць бліц-адказы тэатразнаўцу і галоўную рэдактарку часопіса “Мастацтва” Людмілу Грамыка.
Карэспандэнтка: “Які, на вашу думку, самы цікавы на сёньня ў Беларусі рэжысэр?”
Грамыка: “Мікалай Пінігін”.
Карэспандэнтка: “А які самы скандальны рэжысэр?”
Грамыка: “Я такіх тут ня ведаю”.
Карэспандэнтка: “Ці можаце сказаць чые пастаноўкі, на ваш погляд, самыя нудныя, самыя нецікавыя?”
Грамыка: “Справа ў тым, што праблема знайсьці самыя цікавыя. Таму ўсе астатнія аўтаматычна пераходзяць у іншую катэгорыю”.
Карэспандэнтка: “Які ваш самы любімы беларускі тэатар?”
Грамыка: “Купалаўскі”.
Карэспандэнтка: “А хто ваш любімы беларускі актор ці актрыса?”
Грамыка: “Увогуле – Генадзь Аўсяньнікаў на сёньняшні дзень, а з моладзі – Ганна Хітрык”.
Карэспандэнтка: “Зь кім, на вашу думку, можна зьвязваць надзею беларускага тэатру на міжнароднай тэатральнай сцэне?”
Грамыка: “Складанае пытаньне, на якое адназначна немагчыма адказаць, таму што на міжнароднай сцэне трэба зьвязваць надзеі не з асобай, асоба можа быць любая, а са спэктаклямі. А тут сытуацыя на сёньняшні дзень непрадказальная”.
А тым часам адзіны на сёньня тэатар, які з посьпехам аб’ехаў ужо паўсьвету і стаў ляўрэатам дзясяткаў міжнародных фэстаў – недзяржаўны “Свабодны тэатар” пад кіраўніцтвам Мікалая Халезіна. На радзіме ён ня мае ані сваёй сцэны, ані сваёй сталай трупы, а актораў, якія зь ім супрацоўнічаюць, звольнілі зь дзяржаўных тэатраў. Спэктаклі “Свабоднага тэатру” забароненыя ў Беларусі.