Эўракамісія лічыць: рэформы ў шасьці краінах,, якія ўключаны ў праграму “Усходняе партнэрства”, патрабуюць “больш актыўнага ўдзелу ў іх грамадзянскай супольнасьці”.
Дзеля гэтага Эўракамісія вырашыла стварыць у рамках праграмы “Форум грамадзянскай супольнасьці”. У новай структуры дзьве мэты – разьвіцьцё кантактаў паміж недзяржаўнымі арганізацыямі і падтрымка іх дыялёгу з дзяржаўнай уладай.
Эўракамісія ўжо пачала працу над канцэпцыяй грамадзянскага форуму.
Да ініцыятывы “Усходняе партнэрства” далучаныя Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова ды Ўкраіна.