Трыкатажны гігант у Пінску – адкрытае акцыянэрнае таварыства “Палесьсе” -- на мяжы эканамічнага краху. Абсталяваньне, станкі з фабрыкі аб’ёмнага прадзіва разьмяшчаюць на вытворчых плошчах дзьвюх іншых фабрык. Вызвалены будынак фабрыкі кіраўніцтва гатова здаць у арэнду.
На ўсіх трох фабрыках – істотнае зьніжэньне вытворчасьці. Склады затавараныя – вялікія аб’ёмы прадзіва ішлі на расейскі рынак, але цяпер немагчыма прадаць тавар і ў Расеі. Таму вырашана вызваліць плошчы фабрыкі аб’ёмнага прадзіва і здаць будынак у арэнду. Плошча ўнушальная – як пяць футбольных стадыёнаў. Галоўны інжынэр Уладзімер Маклакоў кажа, што пакуль ня вырашана, што там будзе:
“Параўнайце аб’ёмы, якія былі пра Савецкай уладзе, і тыя аб’ёмы, якія зараз рэальныя – эксплюатаваць два будынкі няма сэнсу проста. Пару прапановаў было ад расейцаў – зрабіць тут супэр- гіпэрмаркет, альбо нават два ў адным будынку. Ідэальны варыянт, канечне, каб прыйшоў добры інвэстар на нашу вытворчасьць, бо ёсьць нашы спэцыялісты. Проста так зрабіць з вытворчых будынкаў гіпэрмаркет – такіх некалькі варыянтаў. Але прамысловы будынак павінен прыносіць карысьць народнай гаспадарцы, а не гандлю”.
Расейцы ацанілі і геаграфічны фактар – блізасьць Украіны, не так далёка Польшча, і мяркуюць, што ў Пінску будзе выгодна разьмясьціць, як яны называюць, гіпэрмаркет. Але тое, што яны прапануюць, больш нагадвае гіганцкі рынак, зь якога будуць апранацца і карміцца жыхары беларуска-украінскага памежжа.
Прыяжджалі на “Палесьсе” і чэхі, у іх быў намер вырабляць у Пінску мэблевыя тканіны, але для іх гэта вельмі вялікія вытворчыя плошчы. Што будзе з працаўнікамі “Палесься” – пакуль невядома. Ткачыха з фабрыкі аб’ёмнага прадзіва Тацяна распавяла:
“Нас пастаянна ліхаманіць. Гэтым разам нас зноў адпраўляюць ў неаплатныя адпачынкі, і я прадчуваю, што гэты адпачынак скончыцца звальненьнямі. Таму што зараз усе склады заваленыя прадзівам, яго ніхто не купляе. У лепшыя часы са збытам былі праблемы, а зараз наагул мы загібаемся”.
Генэральны дырэктар прадпрыемства Яўген Кажамякін спадзяецца, што на замену састарэлага абсталяваньня, на мадэрнізацыю вытворчасьці “Палесьсе” атрымае з інавацыйнага фонду “Беллегпраму” 3 мільярды рублёў. Пад скарачэньне можа трапіць да 400 працаўнікоў, пераважна жанчын. Складанае становішча і на іншых прадпрыемствах Пінску, кажа ткачыха Тацяна:
“Хоць і запэўніваюць усе па тэлевізару разам з прэзыдэнтам, што крызісу ў нашай краіне няма, я магу сказаць, што ў нашай краіне крызіс квітнее. Скарачаюць вельмі шмат народу. Вось зараз “Савушкін прадукт” зь Берасьця выкупіў малочны камбінат, і там народ скарачаюць, так што “квітнеем” разам з крызісам”.
Кіраўніцтва трыкатажнай вытворчасьці шукае, у якія добрыя рукі перадаць так званыя аб’екты сацкультбыту – Палац культуры, тры інтэрнаты, санаторы “Жамчужны”, Дом фізкультуры, якія абыходзяцца аб’яднаньню ў амаль 2 мільярды рублёў. Так што сваё 40-годзьдзе прадпрыемства сустракае ў вельмі цяжкім эканамічным стане.