А палове на другую дня 25 сакавіка на плошчу Свабоды ў Віцебску выйшлі з нацыянальнымі сьцягамі сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка і двое ягоных аднадумцаў, Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў.
Перайсьці плошчу і выйсьці на вуліцу Леніна хлопцы не пасьпелі: іх затрымалі супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзела міліцыі на чале з кіраўніком аддзела грамадзкай бясьпекі Аляксандрам Каліноўскім.
Пакуль чакалі дзяжурную машыну, каб завезьці затрыманых у пастарунак, апазыцыянэраў здымаў на відэакамэру міліцыянт-апэратар. Тым часам да хлопцаў са сьцягамі падыходзілі мінакі, выказвалі ім салідарнасьць і крытыкавалі дзеяньні міліцыі.
Цяпер трое затрыманых знаходзяцца ў Кастрычніцкім РАУС Віцебска