Агляд некаторых публікацыяў незалежнай прэсы
Тыднёвік “Вольнае Глыбокае” друкуе інтэрвію са старшынём Беларускага дабрачыннага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам. Гутарка — на тэму, што можна і трэба зрабіць дзеля выратаваньня Глыбоцкага кляштару кармэлітаў, помніка гісторыі і архітэктуры часоў Вялікага Княства Літоўскага.
У 2010 годзе плянуецца арганізаваць у Глыбокім валянтэрскі летнік, каб закансэрваваць руіны.
“Людзі гінуць за мэтал” — называецца артыкул “Бабруйскага кур’ера” пра валютчыкаў, якія зьявіліся ў крызіс паблізу пунктаў абмену валюты.
“Дэбют Дня Бабра” прайшоў у горадзе ў мінулую суботу, 21 сакавіка, піша тая ж газэта. У рамках Дня Бабра былі арганізаваныя экскурсіі, дэманстрацыя тэматычных фільмаў, у адным з гарадзкіх кафэ было кулінарнае сьвята, ладзіліся іншыя імпрэзы. Ініцыятаркай Дня Бабра была Натальля Цымбурская, актыўная і творчая бабруйчанка. Распавядае галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка:
“Пастаянна выступае ініцыятарам якіх-небудзь грамадзкіх мерапрыемстваў. Да гэтага яна праводзіла бульбяны фэстываль, куды таксама запрашаліся ўдзельнікі з розных гарадоў Беларусі. Апошні год яна разьвівала і ажыцьцяўляла гэтую ідэю Дня Бабра. Як у Амэрыцы ёсьць Дзень сурка, па аналёгіі. Трэба адзначыць, што ўлады не падтрымалі гэтую ініцыятыву — у сэнсе фінансаваньня”.
“Газэта Слонімская” распавядае пра акалічнасьці транспартных праблемаў паміж вёскай і горадам. Новы маршрут Слонім — Новадзявяткавічы — Партызанаўка, цяпер скасаваны. Выявілася, што аўтапарк меркаваў зрабіць дня некаторых катэгорый грамадзянаў ільготны і бясплатны праезд, але не патрапіў выканаць некаторыя патрабаваньні заканадаўства.
На старонках газэты — ліставаньне выданьня зь “Белпоштай”. Тая чарговым разам адмаўляецца ўключыць “Газэту Слонімскую” ў падпісны каталёг. А яшчэ выданьне тлумачыць, як і чаму старшыня Слонімскага райвыканкаму забараніў друкаваць уласныя фотаздымкі ў мясцовай прэсе.