Вядомы брытанскі тыднёвік „The Economist” апублікаваў „індэкс палітычнай нестабільнасьці” для 165 краінаў сьвету. Беларусь – сярод краінаў, у якіх рызыка палітычнай нестабільнасьці акрэсьліваецца тыднёвікам як памяркоўная.
Індэкс палітычнай нестабільнасьці, паводле тыднёвіка, вымярае рызыку ўзьнікненьня палітычных і сацыяльных хваляваньняў у дадзенай краіне, зьвязаных найчасьцей з масавымі беспарадкамі.
Рызыку палітычнай нестабільнасьць адмыслоўцы „ The Economist” ацэньваюць паводле шкалы ад 0 (ніякай рызыкі) да 10 (найвышэйшая рызыка). Пры вылічэньні індэксу нестабільнасьці ў дадзенай краіне бяруцца пад увагу такія яе аспэкты як сацыяльная няроўнасьць, нацыянальная гісторыя, этнічны склад, суседзі, тып рэжыму, эканамічны рост, беспрацоўе, узровень даходаў насельніцтва.
Найвышэй рызыка нестабільнасьці была ацэненая ў Зімбабвэ (8,8) і Чадзе (8,5), найніжэй — у Нарвэгіі (1.2) і Даніі (2,2). Беларусь зь індэксам 4,8 займае 124 месца сярод 165 краінаў (краіны ўнізе гэтага сьпісу больш стабільныя за тыя, што зьверху). Усе суседзі Беларусі, за выняткам Польшчы (індэкс 4,5; месца 136), ацэненыя як менш стабільныя чым Беларусь: Літва (6,1; 82), Расея (6,6; 65), Латвія (6,7; 55), Украіна (7,6; 16).