20 сакавіка ў мэмарыяльнай залі Дому літаратара адбылася вечарына памяці пісьменьніка Валянціна Тараса. Ён памёр 13 лютага, на 80-м годзе жыцьця.
Вядучы імпрэзы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч заклікаў прысутных згадаць самыя сьветлыя свае ўспаміны пра аднаго з апошніх творцаў, каго называюць кагортай вальнадумных шасьцідзясятнікаў.
Валянцін Тарас застанецца ў памяці блізкіх тым творцам, які ні ў якіх абставінах ня мог быць староньнім назіральнікам. Трынаццацігадовым хлапчуком ён пайшоў у партызаны ваяваць з фашыстамі, а трыццацігадовым пачаў разумець, што ворагі праўды, дабра і справядлівасьці ёсьць і сярод былых паплечнікаў па зброі. Пісьменьнік Уладзімер Мехаў распавёў, як цкавалі ў шасьцідзясятыя Валянціна Тараса за ягоныя вальналюбныя артыкулы ў “ЛіМе”, якія, дарэчы, перадрукоўвалі беларускія эміграцыйныя выданьні.
Спадар Тарас заўсёды падтрымліваў сваіх аднадумцаў і шанаваў памяць пра іх. Пра што згадаў аўтар праграмы “Імёны Свабоды” на нашым радыё і аднайменнай кнігі Ўладзімер Арлоў:
“Дзякуючы яму зьявіліся ў гэтай праграме тэксты пра Лідзію Вакулоўскую, пра Навума Кісьліка, ён мне шмат расказаў пра Карласа Шэрмана, якога нам цяпер таксама так не хапае і ў ПЭН-цэнтры, і ўвогуле ў нашай культурнай прасторы. І, безумоўна, сам Валянцін Яфімавіч быў бы героем маёй кнігі, калі б я пісаў яе цяпер”.
Паэт Уладзімер Някляеў распавёў колькі выпадкаў пра тое, як Валянцін Тарас уразіў яго рашучай абаронаю сяброў:
“Я падумаў тады, што калі ў гэтым сьвеце ёсьць такія людзі, якія будуць так стаяць за сапраўдныя сяброўскія адносіны, і што яны тут у беларускай літаратуры, то значыць я патрапіў туды, куды трэба. Дзякуй яму за тое, што ён такім на гэтым сьвеце быў”.
Цяжка зьмірыцца з тым, што мы не сустрэнем яго на сьвяткаваньні Дня Волі, са скрухай зазначыў лідэр БНФ Лявон Баршчэўскі.
“Думаю пра тое, што хутка ў нас 25 сакавіка і нават амаль супадае гэта з саракавінамі — гэта глыбока сымбалічна. Абавязкова можна было сустрэць на акцыях да Дня Волі Валянціна Яфімавіча. Шкада, што сёлета 25 сакавіка ўжо не сустрэнем яго, але, я думаю, ягоны дух будзе з намі”.
Пры канцы вечары быў паказаны невялікі фільм пра Валянціна Тараса, зьняты тэлеканалам Белсат.