Да пачатку зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году крыху меней як год, а ў Беларусі ўжо зазіраюць на пяць гадоў наперад — у Сочы 2014 году. Пры любым раскладзе для беларускіх спартоўцаў беларускі сьлед у наступнай пасьля у канадзкага Ванкувэру алімпійскай сталіцы застанецца — Смаргонскі ліцейна-мэханічны завод накіраваў у Краснадарскі край партыю каналізацыйных люкаў з алімпійскай сымболікай.
Хоць у Расеі нямала сталеліцейных заводаў, ніводзін зь іх якасьцю прадукцыю не задаволіў гораданачальнікаў Сочы.
Два гады таму Сочы атрымаў права на правядзеньне зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 году і інфраструктуру да галоўных спартовых стартаў чатырохгодзьдзя пачалі рыхтаваць з асаблівай стараннасьцю.
Як расказаў намесьнік генэральнага дырэктара Смаргонскага ліцейна-мэханічнага заводу Міхаіл Яль, адзін з галоўных “сымбаляў” прамысловасьці Смаргоні — каналізацыйныя люкі — расейцы ўбачылі на спэцыялізаванай выставе. І адразу ж прапанавалі супрацоўніцтва:
“Скажу шчыра, заяўка была добрая, люкаў запатрабавалася шмат. Машыну адгрузілі вялікую — люкаў 300, напэўна. Але адгрузілі тую машыну — і пакуль усё. Цяпер шукаем іншыя замовы”.
Цяпер кіраўніцтва заводу шукае іншых патэнцыйных пакупнікоў — балазе, у шчыльнай канкурэнцыі “алімпійскі” багаж дадае вагі на карысьць смаргонцаў. Цікаўлюся, хто аўтар лягатыпу на “алімпійскім” люку?
“Яны самі далі ўзор, папрасілі перанесьці такі лягатып. Мы зрабілі ў адпаведнасьці з іх заяўкай. Пакуль пра дадатковы „наклад“ размоваў няма. Таму працуем, шукаем варыянты самі. Тады яны на нас выйшлі, цяпер мы самі ў пошуку кліентаў. Можа зьявіцца іншы заказчык. Мы ня толькі такія лягатыпы робім, а самыя розныя. Пад кожнага кліента можам прапанаваць розныя лягатыпы. Гэта ўжо як Сочы, дык да падзеі такая ўвага асаблівая”.
Прадукцыя Смаргонскага ліцейна-мэханічнага заводу — паж нагамі жыхароў многіх гарадоў як Беларусі, так і замежжа. Праўда, на гарадзкі дэкор масіўныя каналізацыйныя люкі не цягнуць.
У выпадку з сочынскім заказам праглядаецца намёк на палёт фантазіі, хоць, як лічаць абавязковыя ў такіх выпадках крытыкі, над надпісам можна было б папрацаваць больш дасканала. Маўляў, у эўрапейскіх сталіцах можна сустрэць сапраўдныя творы мастацтва, якія шкада таптаць нагамі. Як лічыць адзін з кіраўнікоў смаргонскага прадпрыемства Міхаіл Яль, гэта ўжо справа густу. Галоўнае, што заказчыку спадабалася:
“Гэта быў люк газонны. Такія на дарогу не кладуць, бо ён адразу зломіцца. Такога кшталту люкі кладуцца ў асноўным на траўніках. На яго можа ступіць чалавек, ровар па ім праедзе. Але ні ў якім разе не аўтамабіль”.
А вось будаўнічым фірмам з розных рэгіёнаў Беларусі, якія намагаліся заслупаваць месца на будаўніцтве алімпійскіх аб’ектаў Сочы, пакуль пашчасьціла ня так, як смаргонцам. Ніводзін тэндэр пакуль беларусы не выйгралі.
На здымках: 1. “Алімпійскі” люк са Смаргоні. 2. Такія творы мастацтва кідаюць на вуліцах Будапэшту.