У адмове, якую атрымалі сябры Беларускага Народнага Фронту з Слонімскага райвыканкаму, гаворыцца, што заяўка на правядзеньне пікета запоўнена няправільна.
Са слоў кіраўніка слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Івана Шэгі, у адмове не патлумачана, у чым “няправільнасьць” пададзенай заяўкі.
Іван Шэга кажа, што, улічваючы папярэдні досьвед, гэтым разам яны ня сталі пісаць у заяўцы, каб пікет дазволілі праводзіць у цэнтры гораду, бо раней чыноўнікі пры адмовах спасылаліся на тое, што заяўленае мерапрыемства можа праводзіцца толькі ў месцах, вызначаных райвыканкамам.
Таму гэтым разам слонімскія актывісты ў сваёй заяўцы прасілі любое месца, якое спэцыяльна вызначана дзеля гэтага райвыканкамам.
Пікет да ўгодкаў БНР слонімцы меркавалі правесьці 22 сакавіка, бо шмат хто зазвычай едзе адзначаць 25 сакавіка ў Менск.