73% жыхароў Менску ва ўзросьце 18—39 гадоў не чытаюць газэт. Такія дадзеныя зафіксаваў сацыялягічны цэнтар “Зеркало-Инфо”. Спэцыялісты гэтага цэнтру правялі адпаведнае апытаньне ў другой палове лютага сёлета.
Супрацоўнік сацыялягічнага цэнтру Леанід Міхейчыкаў адзначае:
“Маладыя людзі перастаюць чытаць газэты. Параўнайце — сярод жыхароў сталіцы ва ўзросьце 60 і болей гадоў газэт не чытаюць толькі 9% гараджан. І гэта пры тым, што многія зь іх маюць праблемы са зрокам. Яўна праглядаецца праблема — альбо зь беларускімі газэтамі, альбо зь іх чытачамі”.