Грамадзкія актывісты з Горацкай антыядзернай групы заклікаюць правесьці агульнабеларускую кампанію “Рэгіёны супраць АЭС”. Яе мэта — далучыць да антыядзернага супраціву як мага больш грамадзян, якія ня ведаюць, як супрацьстаяць будаўніцтву атамнай станцыі.
Адзін з ініцыятараў кампаніі, Эдуард Брокараў, зазначае, што ўсе папярэднія спробы згуртаваць праціўнікаў будаўніцтва АЭС у Беларусі былі няўдалымі, бо пачыналіся заклікамі і імі ж скончыліся. Мы ж, зазначае ён, прапануем грунтавацца на правераных мэтадах працы зь людзьмі:
“Тыя амаль пяць тысяч подпісаў, якія мы сабралі, і тыя нашыя захады, калі мы вымусілі нашую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў перадаць іх у Савет міністраў, а Савет міністраў вымушаны нават быў адказ нейкі нам даць, паказваюць на тое, што калі людзі ўздымаюць свой голас, не адзін і ня дзесяць чалавек выходзяць, а маса людзей выходзіць, то ўлада вымушаная з гэтым лічыцца. Асабліва гэта выяўляецца ў цяперашніх умовах, калі ўлада вымушана ісьці на саступкі”.
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў” Іван Нікітчанка сумняваецца, што АЭС у Беларусі пабудуюць. Сумняваецца ён і ў пасьпяховасьці антыядзерных кампаніяў:
“Трэба ж грошы, а іх нават у расейскіх алігархаў няма. Я ня ўпэўнены, што станцыя будзе. Тут іншае пытаньне трэба ставіць. Беларусы — гэта хворы народ. Чарнобыль у беларусаў здароўе адняў. Дык трэба людзей бараніць. Трэба грошы, якія яны зьбіраюцца пусьціць на АЭС, пусьціць на людзей, на іх здароўе. Тады гэта будзе на карысьць. А кампанія гэтая пасьпяховай ня будзе. Што там тры дзясяткі чалавек? Тым больш, што значная частка насельніцтва да гэтага ставіцца абыякава”.
Normal 0

Нагадаем, што ў 1988 годзе ініцыятыўнай групе супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС удалося дамагчыся скасаваньня праекту атамнай электрастанцыі ў Віцебскай вобласьці.