Сёлетняя пасяўная будзе каштаваць 2 трыльёны 459 мільярдаў беларускіх рублёў. Такую лічбу назваў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Васіль Паўлоўскі. Аднак і такое ўліваньне ў аграрна-прамысловы комплекс не гарантуе беларусам стабільных цэнаў на харчы ў крамах.
Намесьнік міністра казаў пра тое, што летась закупачныя цэны на харчаваньне былі вышэйшыя, чым сёлета. І таму ў 2009 годзе сельгасвытворцам будзе цяжэй:
“Закупачныя цэны на малако, масла, сыры на 15—25% параўнальна зь мінулым годам зьменшыліся, а некаторыя нават і больш. Таму сельскагаспадарчым прадпрыемствам давядзецца залазіць у крэдытныя рэсурсы пад гарантыю, часткова, абласных бюджэтаў. А часткова — закладаць тую прадукцыю, якая яшчэ будзе выраблена. Асобныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы гэта ўжо робяць і будуць рабіць”.
Аляксандар Ярашук лічыць: зьніжэньне закупачных цэнаў на малочную прадукцыю зімою сьведчыць пра тое, што ў сельскай гаспадарцы Беларусі па-ранейшаму ўсё вызначаецца адвольнымі загадамі:
“Вытворчасьць малака носіць сэзонны характар. Вялікае малако бывае летам. І тады, калі яго многа, у цывілізаваным сьвеце зьніжаюць на яго і на малочныя прадукты закупачныя цэны. А зімою, калі малака менш, яны падвышаюцца. У нас зрабілі наадварот. І тое, што гэтак зроблена, сьведчыць, што па-ранейшаму ўсё вызначае камандна-адміністратыўная сыстэма.
А па-другое, закупачныя кошты раптам зьнізілі таму, што мы становімся неканкурэнтаздольнымі на замежных рынках, прынамсі на расейскім”.
Адказваючы “Свабодзе” на пытаньне, ці будзе міністэрства сёлета падвышаць закупачныя цэны і як гэта паўплывае на кошты ў крамах, Васіль Паўлоўскі паведаміў, што міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня прапанавала ўраду ўзьняць закупачныя цэны толькі на льнотрасту і крупавыя культуры. А што тычыцца крамаў, то тут спадар Паўлоўскі згадаў, што цэны ўздымаюцца перапрацоўшчыкамі і гандлярамі. А канчатковае рашэньне прымае іншае ведамства — міністэрства эканомікі.
Аляксандар Ярашук кажа: зьніжэньне закупачных цэнаў у цывілізаваных краінах цягне за сабою і новыя, таньнейшыя цэньнікі ў крамах. Але ў Беларусі так не атрымліваецца. Спадар Ярашук лічыць: арыентаваны на экспарт з савецкіх часоў аграрны комплекс Беларусі перакладае часткова свае страты на спажыўцоў:
“І даводзіцца датаваць экспарт за кошт стану эканомікі і жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва”.
Прашу Аляксандра Ярашука спрагназаваць цэны на харчаваньне ў Беларусі на бліжэйшы час:
“У большасьці краінаў усясьветны эканамічны крызіс прывёў да зьніжэньня цэнаў на прадукты харчаваньня. Хутчэй за ўсё, гэтыя тэндэнцыі будуць назірацца і ў нас. Іншая рэч — як будзе рэагаваць наш урад. Але аб’ектыўна цэны павінны не падвышацца, а зьніжацца. Паглядзім”.
Найбольшы важкія ў грашовым вызначэньні выдаткі сяўбы — набыцьцё мінэральных угнаеньняў (903 мільярды) і паліва (630 мільярдаў рублёў).