У структуры беспрацоўных традыцыйна перавагаюць жанчыны – такая сытуацыя характэрная ня толькі для Беларусі, але і для іншых краінаў сьвету. У 2009 годзе крызіс пакіне бяз працы 22 мільёны жанчын па ўсім сьвеце – жаночае беспрацоўе дасягне рэкорднага ўзроўню ў 7,4%, -- папярэджвае Міжнародная арганізацыя працы ў сваім штогадовым дакладзе аб тэндэнцыях занятасьці жанчын.
Як выглядае сытуацыя з працаўладкаваньнем жанчын у Беларусі?
Напярэдадні 8 сакавіка сустаршыня Беларускага саюзу жанчын Антаніна Морава на прэсавай канфэрэнцыі прывяла лічбу: сярод беспрацоўных доля жанчын – амаль 69%. 11 сакавіка афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БелТА распаўсюдзіла інфармацыю, што ў Беларусі зьніжаецца колькасьць беспрацоўных жанчын: удзельная вага склала 56,7%. У дзяржаўнай службе занятасьці на 1 сакавіка зарэгістравана ў якасьці беспрацоўных 24,1 тысячы жанчын (год таму іх было 32,7 тысяч). То бок паводле статыстыкі, сытуацыя паляпшаецца.
Грамадзкая актывістка зь Дзяржынску (Менская вобласьць) Тацяна Ваніна кажа:
“Наша ж афіцыйная статыстыка дае лічбы такія “прыхарошаныя”. Падзеньне прамысловасьці такое істотнае, асабліва ў рэгіёнах, што на фоне агульнага беспрацоўя жаночае беспрацоўе будзе на парадак вышэйшае”.
Загадчыца службы занятасьці Крычаўскага раёну Ірына Капашылка распавядае пра сытуацыю ў сваім горадзе:
“З 230 зарэгістраваных беспрацоўных – 85% жанчыны. З сацыяльна неабароненых катэгорыяў насельніцтва вельмі шмат – гэта маці-адзіночкі, шматдзетныя жанчыны. І вельмі мала вольных працоўных месц, вакансій для жанчын. Зараз на рынку працы запатрабаваныя прадаўцы, зрэдку – бухгальтары і эканамісты. Паштальёны, бывае, патрэбныя. Яшчэ ў сельскую гаспадарку патрабуюцца даяркі, заатэхнікі”.
Такая ж сытуацыя ў Сьветлагорску: у службе занятасьці зарэгістравана 288 жанчын (64% ад усіх беспрацоўных). Сярод вакансій толькі 48 свабодных месцаў для жанчын -- гэта менш за 20% ад агульнай колькасьці вакансій.
Юрыст Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі Алена Яськова кажа, што пры цяперашняй кантрактнай сыстэме жанчыны наагул безабаронныя:
“Менавіта пры кантрактнай сыстэме, а цяпер яшчэ і пры абвастрэньні эканамічнай сытуацыі, часьцей звальняюць жанчын. Гэта безумоўна. Вось у нас нядаўна была справа па “Дэльта-банку”. Яны спачатку ўсіх сваіх працаўнікоў, у тым ліку і жанчын, маючых дзяцей, перавялі на чвэрць стаўкі, то бок 2 працоўныя гадзіны на дзень. Без аплаты. Пры канцы лютага ў іх скончыліся кантракты – іх усіх звольнілі. І так любую сфэру вазьміце. На гэтым фоне жаночае беспрацоўе ўзрасьце”.
Больш запатрабаванай зьяўляецца мужчынская праца. Таму жанчыны вымушаныя засвойваць будаўнічыя прафэсіі. Загадчыца службы занятасьці з Крычава Ірына Капашылка распавяла:
“Фарміруюцца групы на базе ПТВ па прафэсіі маляр-штукатур. Гэтым разам сфарміравалася група з 16 жанчын, што стаяць на ўліку ў службе занятасьці. Яны зараз навучаюцца з гарантыяй працаўладкаваньня – будзе усім праца, паколькі будаўнічыя спэцыяльнасьці запатрабаваныя”.
Сацыёлягі адзначаюць, што ў Беларусі ёсьць тры асноўныя віды беспрацоўя: структурнае, жаночае і схаванае. З-за мізэрнай дапамогі па беспрацоўю – 45 тысяч, і прапановаў непрэстыжнай, нізкааплатнай працы многія жанчыны ня бачаць сэнсу рэгістравацца ў службе занятасьці.
Але жанчына больш прыстасаваная да жыцьця, яна вельмі актыўна шукае выйсьце з самай складанай сытуацыі, перакананая Тацяна Ваніна зь Дзяржынску:
“Дзякуй Богу, што жанчыны, ня маючы афіцыйнага працоўнага месца, не сядзяць, склаўшы рукі, а здабываюць сродкі для існаваньня сваіх сем’яў. Бо калі мужык губляе працу, ён упадае ў дэпрэсію, пачынае сьпівацца. А жанчыны, не пакладаючы рук, спрабуюць на гародзе нешта вырошчваць, нешта зьвязаць і прадаць, калі ёсьць знаёмыя прадпрымальнікі, нейкім чынам ўладкоўваюцца, каб проста выжыць”.
Старшыня Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская распавядае, як выжываюць беларускія жанчыны ў вёсках і малых гарадах:
“Я еду на сэмінар у горад, і паўсюль адна і тая ж праблема. Ведаеце, як жанчыны яе вырашаюць? Заводзяць сваю гаспадарку, і гэта ў іх ўдала атрымоўваецца. Але вы бачылі жанчын гэтых? Яны ж проста фізычна спрацаваныя. І толькі з-за гэтай гаспадаркі, сьвіней, якіх яна гадуе, яна трымае дом, яна вучыць дзяцей цаной таго, што надрываецца дома. Гэта адно больш-менш рэальнае выйсьце, якое ёсьць у рэгіёнах: гэта асабістая гаспадарка, такая міні-фэрма дома для рынку”.
Па статыстыцы, больш за ўсё беспрацоўных жанчын менавіта з вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй ва ўзросьце 25 – 30 гадоў і пасьля 40 гадоў. Загадчыца Крычаўскай службы занятасьці Ірына Капашылка кажа:
“З вышэйшай адукацыяй працаўладкавацца больш праблематычна. Калі яшчэ з вопытам працы – куды ні йшло. Асабліва цяжка, у каго няма вопыту працы, пасьля заканчэньня ВНУ праблематычна знайсьці працу”.
У Беларусі расьце жаночы алькагалізм, іншыя сацыяльныя праблемы. Старшыня Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынкая мяркуе:
“Чаму мы маем такую праблему, як трафік, асабліва маладых дзяўчат? Для іх самае галоўнае – вырвацца з гэтага беспрацоўя, балота правінцыйнага. Тут такая дылема: ці працаваць у бардэлі за грошы, ці аддавацца мясцовым будаўнікам за талерку супу. І такое ёсьць...”
Пакуль б’юць трывогу толькі самі беларускія жанчыны. У асноўным, на сэмінарах па гендэрных праблемах. Беларускія мужчыны дакладаюць пра афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў 0,9% у лютым і пра зьніжэньне жаночага беспрацоўя. Пачуўшы такі паказьнік, абурыўся нават кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі, назваўшы лічбы, якія агучыў міністар працы Ўладзімер Патупчык, “гламурнымі”...