Карэнны мянчук. Нарадзіўся ў 1948 годзе. Арганізатар і ўдзельнік першых біт-фэстываляў у Менску.
Андрэй Плясанаў станавіўся ляўрэатам розных гарадзкіх і рэспубліканскіх конкурсаў студэнцкай песьні. Пасьля сканчэньня Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту працаваў рэжысэрам студыі «Летапіс» кінатсудыі «Беларусьфільм», здымаў дакумэнтальнае й мастацкае кіно. Акрамя таго здолеў праславіцца нават у розных краінах Эўропы як небанальны мастак-авангардыст (ягоныя працы можна знайсьці ў нідэрляндзкім каталёгу «1001 reasons of Earth», польскім «Jestesmy» і іншых). Калекцыянер беларускага жывапісу 70-х гадоў. Лідэр гурту P.L.A.N.
Перадача 1-я (6,3 Мб, 10:47)
Перадача 2-я (6,7 Мб, 10:50)
Перадача 3-я (8,0 Мб, 10:52)
Перадача 5-я (6,9 Мб, 10:54)
Перадача 4-я (5,4 Мб, 10:55)