На пачатку гэтага году валянтэры Менскага гарадзкога прадпрыемства “Фаўна гораду”, дзейнасьць якога накіравана на адлоў і разьмеркаваньне валачашчых котак ды сабак, забілі ў званы: “Дапамажыце іх ратаваць!” Маўляў, з прыходам на прадпрыемства новага дырэктара зьмяніліся правілы ўтрыманьня жывёл, якія пярэчаць актам дзейнага заканадаўства. Як разьвіваецца сытуацыя, ці ёсьць зрухі да лепшага?
Валянтэры цяпер у поўнай разгубленасьці. Адказ Міністэрства працы на адмысловы запыт наагул паставіў пад пытаньне права іх знаходжаньня на прадпрыемстве. Расказвае валянтэрка Тацяна Вайтовіч:
“Некалі дамовы пра валянтэрства мы адпраўлялі ў Міністэрства працы, каб яны іх паправілі, адрэдагавалі і ўжо гатовы варыянт даслалі б нам, каб мы маглі іх падпісваць і гэткім чынам неяк урэгулявалі ўласную дзейнасьць афіцыйна — мелі б пэўныя правы і абавязкі. Але ўчора Мінпрацы даслала адмову — маўляў, працаваць з жывёламі могуць толькі тыя, хто атрымаў дзеля гэтага адмысловую адукацыю. Гэта насамрэч дзіўнавата выглядае, бо шмат хто з работніц «Фаўны», якія працуюць афіцыйна, азначанай адукацыі ня маюць”.
Прыкладам, выклікае цікавасьць, дзе вучаць адлоўшчыкаў жывёл. Прынамсі, на абвестках аб прыёме іх на працу патрабаваньняў якой-колечы адукацыі ці падрыхтоўкі не пазначаюць.
Распавядае намесьніца дырэктара “Фаўны гораду” Натальля Бялянава: “Прыходзяць людзі… Напэўна, чыста вонкава на іх глядзяць, на зьнешні выгляд — і прымаюць на працу. Яны праходзяць навучальныя курсы па адлове і працуюць”.
Дый тыя, хто мае спэцыяльную адукацыю для працы з жывёламі, паводзяць сябе часам негуманна, дзеліцца назіраньнямі Тацяна:
“Вэтэрынар там… (Цяжка ўздыхае.) Як сёньня, прыкладам было: 8 сабак ёсьць. 3 сабакі мы ўжо вылечылі амаль. Адзін сабака толькі кашляе, а гэта можа быць наступствам глістоў, якія проста лечацца. Аднак яна напісала ўсім «хворыя» і адправіла на «эўтаназію». Урэшце мы здолелі дамовіцца перанесьці тэрмін да заўтра — спадзеючыся, што хоць каго-небудзь забяруць новыя гаспадары. Лекаваць іх там ніхто ня будзе”.
Што рабіць са статусам валянтэраў, кажа мая суразмоўца, пакуль кіраўніцтва ня ведае. Зразумела, без дабрачыннай дапамогі прадпрыемства стане простай гіцальняй, жывадзёрняй.
Валянтэры прыбіраюць за жывёламі, выгульваюць іх, дапамагаюць матэрыяльна зь ежай, лекамі, сродкамі стэрылізацыі, кажа дырэктар прадпрыемства Аляксандар Тамашэўскі: “Валянтэры, якія займаюцца ў нас на прадпрыемстве стэрылізацыяй жывёл, плацяць за адну працэдуру 100 даляраў”.
Стэрылізацыя — пытаньне, якое добраахвотнікі лічаць прынцыповым у вырашэньні праблемы валачашчых жывёл у Беларусі. Аргумэнтацыя, прыведзеная на форуме валянтэраў, сьведчыць: “На дадзены момант усімі эўрапейскімі арганізацыямі па ахове жывёл даказана, што стэрылізацыя — гуманны і больш эфэктыўны сродак рэгуляваньня колькасьці бадзяжных жывёл. Стэрылізуючы адну бадзяжную жывёлу, мы зьмяншаем іх колькасьць на 20 за год! Гэтая працэдура абыходзіцца таньней, чым іх утрыманьне цягам 5 дзён у «Фаўне гораду» і далейшая эўтаназія”.
Сп. Тамашэўскі пагаджаецца з гэтымі аргумэнтамі часткова:
“Стэрылізацыя была б дарэчы, каб быў прытулак для жывёл. Тады б можна было стэрылізаваць жывёл і неяк вырашаць пытаньні. Але ў нас вузкая спэцыялізацыя — адлоў і часовае ўтрыманьне жывёл, пакуль шукаюць гаспадароў. Ці, як мы часта робім — даем абвесткі ў «Вячэрнім Мінску» і «Беларускім часе», запрашаем кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, каб узялі жывёлін пад ахову некуды, дый проста да насельніцтва зьвяртаемся…”
Гэткую пазытыўную карціну валянтэры ацэньваюць інакш:
“Прадпрыемства нам падклала парсючка невялічкага. Прыходзяць людзі, даволі часта пэнсіянэры, каб узяць сабаку. Ім кажуць: «А вы ведаеце, што мы паведамім пра тое, што вы ўзялі сабаку, у ЖЭС, і вы будзеце плаціць падаткі?» Для пэнсіянэра нават 10 тысяч на месяц — гэта грошы. І яны адмаўляюцца. Маўляў, «Не-не-не, мы лепш так, па абвестках дзе-небудзь набудзем…»”
Пазытыўным зрухам, які адбыўся ад пачатку году, можна назваць прыцягненьне большай увагі грамадзтва да праблемы валачашчых жывёлаў дзякуючы СМІ. Нядаўна быў праведзены адмысловы круглы стол з удзелам грамадзкіх арганізацый па ахове жывёл, прадстаўнікоў генэральнай пракуратуры, Міністэрства прыроды, Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, Інстытуту вірусалёгіі, — распавядае намесьніца дырэктара “Фаўны гораду” Натальля Бялянава:
“Сабраліся вырашыць наагул: а ці можа ЖКГ займацца вырашэньнем праблем валачашчых жывёл, якія зьяўляюцца нечай уласнасьцю? І наагул прыйшлі да высновы, што ўсё ж такі гэта не зусім функцыя жыльлёва-камунальнай гаспадаркі”.
Грамадзкія актывісты па ахове жывёл спадзяюцца, што ўрэшце праблема валачашчых жывёл будзе пад наглядам Міністэрства прыроды — маўляў, гэта больш лягічна. Але тэрміны разгляду гэтага пытаньня пакуль цьмяныя.
Валянтэры цяпер у поўнай разгубленасьці. Адказ Міністэрства працы на адмысловы запыт наагул паставіў пад пытаньне права іх знаходжаньня на прадпрыемстве. Расказвае валянтэрка Тацяна Вайтовіч:
“Некалі дамовы пра валянтэрства мы адпраўлялі ў Міністэрства працы, каб яны іх паправілі, адрэдагавалі і ўжо гатовы варыянт даслалі б нам, каб мы маглі іх падпісваць і гэткім чынам неяк урэгулявалі ўласную дзейнасьць афіцыйна — мелі б пэўныя правы і абавязкі. Але ўчора Мінпрацы даслала адмову — маўляў, працаваць з жывёламі могуць толькі тыя, хто атрымаў дзеля гэтага адмысловую адукацыю. Гэта насамрэч дзіўнавата выглядае, бо шмат хто з работніц «Фаўны», якія працуюць афіцыйна, азначанай адукацыі ня маюць”.
Прыкладам, выклікае цікавасьць, дзе вучаць адлоўшчыкаў жывёл. Прынамсі, на абвестках аб прыёме іх на працу патрабаваньняў якой-колечы адукацыі ці падрыхтоўкі не пазначаюць.
Мінпрацы: працаваць з жывёламі могуць толькі тыя, хто атрымаў дзеля гэтага адмысловую адукацыю.
Дый тыя, хто мае спэцыяльную адукацыю для працы з жывёламі, паводзяць сябе часам негуманна, дзеліцца назіраньнямі Тацяна:
“Вэтэрынар там… (Цяжка ўздыхае.) Як сёньня, прыкладам было: 8 сабак ёсьць. 3 сабакі мы ўжо вылечылі амаль. Адзін сабака толькі кашляе, а гэта можа быць наступствам глістоў, якія проста лечацца. Аднак яна напісала ўсім «хворыя» і адправіла на «эўтаназію». Урэшце мы здолелі дамовіцца перанесьці тэрмін да заўтра — спадзеючыся, што хоць каго-небудзь забяруць новыя гаспадары. Лекаваць іх там ніхто ня будзе”.
Што рабіць са статусам валянтэраў, кажа мая суразмоўца, пакуль кіраўніцтва ня ведае. Зразумела, без дабрачыннай дапамогі прадпрыемства стане простай гіцальняй, жывадзёрняй.
Валянтэры прыбіраюць за жывёламі, выгульваюць іх, дапамагаюць матэрыяльна зь ежай, лекамі, сродкамі стэрылізацыі, кажа дырэктар прадпрыемства Аляксандар Тамашэўскі: “Валянтэры, якія займаюцца ў нас на прадпрыемстве стэрылізацыяй жывёл, плацяць за адну працэдуру 100 даляраў”.
Стэрылізацыя — пытаньне, якое добраахвотнікі лічаць прынцыповым у вырашэньні праблемы валачашчых жывёл у Беларусі. Аргумэнтацыя, прыведзеная на форуме валянтэраў, сьведчыць: “На дадзены момант усімі эўрапейскімі арганізацыямі па ахове жывёл даказана, што стэрылізацыя — гуманны і больш эфэктыўны сродак рэгуляваньня колькасьці бадзяжных жывёл. Стэрылізуючы адну бадзяжную жывёлу, мы зьмяншаем іх колькасьць на 20 за год! Гэтая працэдура абыходзіцца таньней, чым іх утрыманьне цягам 5 дзён у «Фаўне гораду» і далейшая эўтаназія”.
Сп. Тамашэўскі пагаджаецца з гэтымі аргумэнтамі часткова:
У нас вузкая спэцыялізацыя — адлоў і часовае ўтрыманьне жывёл, пакуль шукаюць гаспадароў.