МЗС Беларусі паведаміла пра перанос візыту ў Менск эўракамісара ў пытаньнях зьнешніх сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр.
Плянавалася, што Фэрэра-Вальднэр прыедзе ў Менск 12 сакавіка, сустрэнецца з А.Лукашэнкам, зь міністрам замежных справаў С.Мартынавым, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйнымі палітыкамі ды зробіць публічны выступ у гатэлі “Эўропа”. Прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску ўжо рассылала запрашэньні на сустрэчы з эўракамісарам.
Цяпер паведамляецца, што візыт адбудзецца ў сярэдзіне красавіка.
Цяпер паведамляецца, што візыт адбудзецца ў сярэдзіне красавіка.