Старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч заявіў, што рэзкай, аднамомантнай дэвальвацыі беларускага рубля ня будзе.
Таму ў насельніцтва няма падставаў скупляць валюту, цытуе Пятра Пракаповіча БЕЛТА. Ён запэўніў, што Нацбанк у 2009 годзе ў любой сытуацыі забясьпечыць курс беларускага рубля да кошыку валют у межах плюс-мінус 5%.
На пачатку 2009 году ў Беларусі была праведзена 20%-я аднаразовая дэвальвацыя рубля.
На пачатку 2009 году ў Беларусі была праведзена 20%-я аднаразовая дэвальвацыя рубля.