Цыгарэты падаражэлі

Розьнічныя цэны на цыгарэты ў Беларусі ад сёньняшняга дня павялічаны ў сярэднім на 10%.

Як паведамляе сайт Міністэрства эканомікі, прадугледжана падвышэньне раздробных цэнаў на цыгарэты, якія імпартуюцца ў Беларусь, якія вырабляюцца ў краіне па праграме імпартазамяшчэньня, а таксама на некаторыя маркі цыгарэтаў гарадзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман”.

Такое рашэньне прынятае дзеля кампэнсацыі падаражаньня выдаткаў на тытунёвую прадукцыю за кошт павелічэньня акцызу, кошту сыравіны і матэрыялаў, мытнага кошту цыгарэтаў.

Раней у сярэднім на 10% раздробныя цэны на цыгарэты павышаліся напрыканцы студзеня гэтага года.