Намесьнік міністра эканомікі Беларусі Тацяна Старчанка заявіла, што сёньня стаіць пытаньне пра “выжывальнасьць беларускай эканомікі”. Па выніках студзеня-лютага адзначаецца падзеньне аб’ёмаў вытворчасьці ў прамысловасьці.
Гэтая праблема закранула ўсе галіны і найперш найбуйнейшыя валаўтваральныя прадпрыемствы ў машынабудаваньні і мэталюргіі, прамысловасьці будматэрыялаў, лёгкай і дрэваапрацоўчай галінах. Таксама спадарыня Старчанка адзначыла, што шэраг прынятых мэраў недастатковы і ня можа поўнасьцю забясьпечыць устойлівасьць працы нацыянальнай эканомікі.
Што азначаюць такія ацэнкі дзейнасьці ўраду? Пра гэта з кіраўніком цэнтра Мізэсу Яраславам Раманчуком гутарыць наш карэспандэнт.
Карэспандэнт: Фактычна, зроблены даволі сур’ёзныя ацэнкі дзейнасьці ўраду?Як жа чыноўніца такога рангу магла асьмеліцца публічна рабіць такія высновы? Чаму ж маўчыць сам прэм’ер Сідорскі?
Раманчук: “Кожны цяпер будзе адказваць за сябе. Як шчуры бягуць з карабля, так і чыноўнікі будуць адзін за адным гаварыць пра тое, што яны папярэджвалі ўрад, у іх была іншая ацэнка сытуацыі. Бо той крытычны стан, які мы сёньня назіраем, не склаўся цягам апошніх двух тыдняў ці месяцаў. Гэта крызіс мадэлі, стратэгіі, якая развальваецца і трашчыць па швах. Ва ўраду няма пляну, канцэпцыі як выходзіць з крызісу. І яны не могуць данесьці да Аляксандра Лукашэнкі вельмі простыя рэчы, што трэба кардынальна адмаўляцца ад той палітыкі, якая ёсьць сёньня. Я на месцы Сідорскага зрабіў бы прэсавую канфэрэнцыю і пра гэта ўсім вельмі сумленна сказаў. Штомесяц вось такія заявы будуць больш частымі. І потым мы дойдзем да таго, што Лукашэнка альбо звольніць Сідорскага, альбо найбольшкрытычна настроеных міністраў ці намесьнікаў. Будзе імкнуцца зваліць на іх адказнасьць. І ўрэшце рэшт давядзецца праводзіць антыкрызісныя меры і, я думаю, альтэрнатывы той праграме, якую мы распрацавалі, няма”.
Карэспандэнт: Тацяна Старчанка адзначыла, што плян па лібэралізацыі эканомікі адкрыты для новых прапановаў. Але ж за гэты плян адказвае найперш прэм’ер-міністар. Туды трэба ўносіць прапановы альбо яго наогул мяняць?Ці гатовыя вы нешта прапаноўваць?
Раманчук: “Як можна ўносіць прапановы ў дэклярацыі?Можна зрабіць яшчэ 120 дэклярацый. Тое, што я прапанаваў у “Новым эканамічным курсе”, гэта плян канкрэтных дзеяньняў цягам двух-трох месяцаў. Ёсьць таксама прапанова ў выглядзе “Плятформы нацыянальнага бізнэсу”. Гэта 144 канкрэтныя прапановы, каб палепшыць дзелавы клімат. І калі урад, міністэрства эканомікі хацелі б нешта рэальна зьмяніць, яны проста запрасілі б, каб ім патлумачылі. Трэба інтэграваць незалежную суполку ў працэс выпрацоўкі, а потым рэалізацыі рашэньняў. Бо ўрад, па сутнасьці, расьпіваецца ў тым, што ён не ведае, як выйсьці з гэтай сытуацыі. Не мае ні праграмы, ні пляну, ні канцэпцыі, ні бачаньня.
Сёньня атрымліваецца, што прадпрыемствы нічога не могуць рабіць, бо ім ніхто не дае. А ўрад нічога не можа рабіць, бо яны ўсе спасылаюцца на адміністрацыю прэзыдэнта, якая дэ-факта зьяўляецца ўрадам і таксама не прымае ніякіх рашэньняў”.
Карэспандэнт: Ну, а звычайнаму грамадзяніну, што чакаць ад такой ацэнкі, што стаіць пытаньне пра “выжывальнасьць беларускай эканомікі”?
Раманчук: “Беларусы вельмі даверлівыя людзі. І столькі грошай яшчэ маюць у банках. Так яны вераць гэтаму ўраду, прэзыдэнту, што яны ўратуюць! Трэба верыць прафэсіяналам. Нас чакае вельмі балючы пэрыяд адаптацыі да таго, што сацыялізм, “савок” не працуе, што культура халявы, хамства, халтуры сваё аджывае. І што яшчэ адзін раз мы ўпэўнімся, што ўрад апошнія гады жыў за кошт людзей і за кошт людзей зьбіраецца выходзіць з крызісу. І трэба зрабіць усё, каб як мага хутчэй пазбавіцца ад гэтага ўраду, гэтых некампэтэнтных людзей”.
Гэтая праблема закранула ўсе галіны і найперш найбуйнейшыя валаўтваральныя прадпрыемствы ў машынабудаваньні і мэталюргіі, прамысловасьці будматэрыялаў, лёгкай і дрэваапрацоўчай галінах. Таксама спадарыня Старчанка адзначыла, што шэраг прынятых мэраў недастатковы і ня можа поўнасьцю забясьпечыць устойлівасьць працы нацыянальнай эканомікі.
Што азначаюць такія ацэнкі дзейнасьці ўраду? Пра гэта з кіраўніком цэнтра Мізэсу Яраславам Раманчуком гутарыць наш карэспандэнт.
Карэспандэнт: Фактычна, зроблены даволі сур’ёзныя ацэнкі дзейнасьці ўраду?Як жа чыноўніца такога рангу магла асьмеліцца публічна рабіць такія высновы? Чаму ж маўчыць сам прэм’ер Сідорскі?
Раманчук: “Кожны цяпер будзе адказваць за сябе. Як шчуры бягуць з карабля, так і чыноўнікі будуць адзін за адным гаварыць пра тое, што яны папярэджвалі ўрад, у іх была іншая ацэнка сытуацыі. Бо той крытычны стан, які мы сёньня назіраем, не склаўся цягам апошніх двух тыдняў ці месяцаў. Гэта крызіс мадэлі, стратэгіі, якая развальваецца і трашчыць па швах. Ва ўраду няма пляну, канцэпцыі як выходзіць з крызісу. І яны не могуць данесьці да Аляксандра Лукашэнкі вельмі простыя рэчы, што трэба кардынальна адмаўляцца ад той палітыкі, якая ёсьць сёньня. Я на месцы Сідорскага зрабіў бы прэсавую канфэрэнцыю і пра гэта ўсім вельмі сумленна сказаў. Штомесяц вось такія заявы будуць больш частымі. І потым мы дойдзем да таго, што Лукашэнка альбо звольніць Сідорскага, альбо найбольш
Гэта крызіс мадэлі, стратэгіі, якая развальваецца і трашчыць па швах. Ва ўраду няма пляну, канцэпцыі як выходзіць з крызісу