У заплянаваных на верасень апэратыўна-стратэгічных вучэньнях “Захад-2009” возьме ўдзел 13 тысяч вайскоўцаў. У тым ліку цэлыя брыгады расейскай арміі – сухапутныя войскі, авіяцыя і СПА, радыётэхнічная выведка.
Пра гэта паведаміў міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў, якога цытуе Інтэрфакс.
А.Лукашэнка заклікаў Мінабароны да рацыянальнага выкарыстаньня сродкаў - "лішніх грошай няма".
Рашэньне аб правядзеньні вучэньняў сёньня ўхваліў А.Лукашэнка. Іх мэта – “адпрацоўка сумеснага плянаваньня прымяненьня рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі і кіраваньня ёю ва ўмовах лякальнага канфлікту”.