Кіраўніцтва добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры атрымала адказ Менгарвыканкаму на свой зварот у Савет Міністраў аб неабходнасьці выкананьня пастановы ўраду ад 18 студзеня 1989 году “Аб увекавечаньні памяці ахвяраў масавых рэпрэсій 1937—1941 гадоў у лясным масіве Курапаты”.
Гарадзкія ўлады “лічаць магчымым разгледзець пытаньне аб стварэньні помніка ахвярам палітычных рэпрэсіяў і добраўпарадкаваньні ўрочышча Курапаты” пасьля заканчэньня прац над стварэньнем мэмарыялу “Трасьцянец” і ўпарадкаваньнем Менскіх брацкіх вайсковых могілак Першай усясьветнай вайны.
Старшыня таварыства Антон Астаповіч так пракамэнтаваў адказ намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова:
“Калі Менгарвыканкам даў такі адказ, ён задэкляраваў, што ёсьць такая магчымасьць. Тут мы бяром гэтую справу на кантроль, і з гарвыканкаму мы ня зьлезем. Як толькі скончацца працы на мэмарыялізацыі вайсковых могілак Першай усясьветнай вайны, таварыства і шэраг грамадзкіх ініцыятыў пачне зноўку атакаваць Менгарвыканкам, каб гэтае абяцаньне было выканана. Справу па мэмарыялізацыі Курапатаў будзем браць пад жорсткі кантроль, таму што пастанова Савету Міністраў БССР ад 18 студзеня 1989 году дзейнічае, яе ніхто не адмяняў, і яе трэба рэалізаваць. Пра гэта трэба нагадваць дзяржаве. Гэта яе сьвяты абавязак”.
Антон Астаповіч падкрэсьліў, што ўсе працы ў Курапатах будуць праводзіцца пад пільным кантролем археолягаў і грамадзкасьці.
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937—1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі “Мартыралёг Беларусі”. У Курапатах намаганьнямі грамадзкасьці ўсталяваныя крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.