Генэральнай пракуратура прапануе ўвесьці адміністрацыйную адказнасьць за карыстаньне паслугамі прастытутак.
Генэральная пракуратура таксама накіравала ў МУС ліст з патрабаваньнем блякаваць сайты, якія рэклямуюць паслугі прастытутак.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу ў справе нагляду за выкананьнем правоў і свабодаў грамадзянаў Павал Радзівонаў, перадае Інтэрфакс.
“У беларускай інэрнэт-прасторы шырокі распаўсюд атрымала рэкляма паслугаў прастытутак…. У асноўным дадзены від паслугаў рэклямуюць жыхаркі Менску. На некаторых сайтах утрымліваецца да тысячы аб’яваў інтымнага характару…. Многія сайты, дзе свае паслугі рэклямуюць прастытуткі, наведваюцца дзесяткі тысячаў разоў на суткі”, - кажа Радзівонаў.