Праверку праводзіць пракуратура Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Ад камэнтароў паводле гэтай справы суразмоўцы Інтэрфаксу ўстрымаліся.
У ноч на 7 сакавіка 33-гадовую Яну Палякову знайшлі павешанай у доме ў Салігорску.
Пахаваньне адбудзецца 9 сакавіка ў 13.00.
На мінулым тыдні прызнаў Палякову вінаватай у ілжывым паклёпе на міліцыянта Віктара Пугачова. Палякову пакаралі 2,5 гадамі “хіміі”.
Яна Палякова нарадзілася ва Ўкраіне, а потым сям’я пераехала ў Салігорск. Яна скончыла юрыдычны факультэт БДУ. Працавала юрыстам на мясцовым прадпрыемстве “Надзея”. Пасьля звальненьня адтуль, пачала аказваць людзям юрыдычную дапамогу як праваабаронца. Супрацоўнічала зь Беларускім Хэльсынскім камітэтам, ад 2000 году - з арганізацыяй Алега Воўчака “Прававая дапамога насельніцтву”.