Сёньня ў Салігорску адбудзецца пахаваньне правабаронцы Яны Паляковай. Пра яе лёс мы гаварылі з актывісткай жаночага руху з Салігорску Ларысай Насановіч. У свой час і Ларыса была асуджаная да 15 сутак арышту тым самым судзьдзём, што асудзіў Яну.
-Ларыса, чаму для Яны, якая была юрыстам, якая мела вялікі вопыт абароны людзей ад несправядлівасьці, гэты прысуд аказаўся такімі ракавым, чаму за сабе яна не стала змагацца?
- Я лічу, што ў яе ўжо не было сілаў. 10 гадоў бяз працы, яна не магла ўладкавацца ў нашым горадзе, бо тут не даюць працаваць тым, хто мае дэмакратычныя погляды. Яна жыла з маці вельмі сьціпла, сродкаў часта не хапала нават на самае неабходнае. Па-другое, ёй увесь час, месяц ці два перад тым , а можа і болей, ішлі пагрозы. Яна распавядала, што ёй пагражалі па тэлефоне, нехта штурхаў яе на вуліцы ці абражаў у пад'езьдзе. Гэта змрочная атмасфэра яе даканала.
- Ларыса, што вам вядома пра той стары канфлікт, вакол якога ўсё завязалася? Ці расказвала вам Яна , як зь ёй абыйшліся міліцыянты, калі яна зьбірала подпісы за Вольгу Казуліну?
- Яна расказвала мне. Яна ішла раніцай дадому, раптам машына , капітан Пугачоў і двое ў цывільным яе за рукі і ў будынак нашага ГРАЎСа. Там патрабавалі ад яе, каб яна падпісала нейкія паперы. Яна патрабавала, каб ёй далі гэтыя паперы спачатку прачытаць,ёй не далі, замест гэтага атрымала моцны ўдар па руце, потым па нагах. Гэта яна распавядала, і так яна напісала ў заяве ў пракуратуру.
- І менавіта гэты зварот у пракуратуру потым суд палічыў ілжывым даносам на ўчастковага Пугачова?
- Менавіта так.
- Ці ведаеце вы асабіста міліцыянта Пугачова, можа быць на працягу выхадных ён змог наведаць маці Яны, выказаць ёй спачуваньне?
- Не-не. Гэта б было дзіўна зь яго боку. Маці ён не наведаў. Я яго бачыла, але размаўляць ніколі не прыйшлося.
- У гэтым выпадку многія знаходзяць паралель з выпадкам Сяргея Парсюкевіча, калі мадэлюецца такая сытуацыя, калі вязень ці затрыманы быццам бы нападае на міліцыянта ў той час, як ён церпіць ад міліцыянта. І ўрэшце рэшт “біты нябітага вязе”. Так і Яна акрамя хіміі яшчэ мусіла заплаціць Пугачову мільён кампэнсацыі... Можа быць такая двайная несправядлівасьць зламіла яе.
- Я згодная з вамі. Гэта гісторыя ўвогуле нейкая жудасная. Справа ў тым, што Сяргей Парсюкевіч - мужчына, а тут жанчына, маладая, прывабная, вельмі сьціплая.
- Ці можна зьвязваць учынак Яны з фельетонам у "Советской Белоруссии", наколькі праўдападобна, што яна магла прачытаць газэту, што гэтае высьмейваньне зь яе стала апошняй кропляй?
- Магла і прачытаць. Я дасканальна ня ведаю , СБ у нас не чытаюць. Людзі дэмакратычных поглядаў яе бяруць у рукі вельмі рэдка. Але нехта з ворагаў Яны мог і патэлефанаваць і сказаць : ідзі купляй газэту, там пра цябе напісана. Магло быць такое. Маці кажа, што апошнімі днямі ад Яны не адыходзіла. Яна ёй казала: мама, я хачу жыць. А яна ёй: хто ж цябе прымушае паміраць? Яны хацелі паехаць з Салігорску, маці казала, што ўжо ў яе не было сіл. За некалькі дзён да суду Яна патрапіла ў рэанімацыю, яна была ў коме, ёй было вельмі дрэнна. Мэдыкі яе паставілі на ногі, але ёй яшчэ было трэба лячыцца ў кардыялёгіі. Але туды яе не накіравалі. Дома яна часта страчвала прытомнасьць.
- Калі адбудзецца пахаваньне, хто дапамагае маці?
- Сёньня будзе пахаваньне ў 13 гадзін, арганізуюць яго дэмакратычныя колы. У Яны было шмат сяброў, дапамагаюць і зь Менску. Шмат людзей зьбіраецца прыехаць. Маці можна дапамагчы, паслаўшы ліст спачуваньня ці грошы на адрас : горад Салігорск, вул. Набярэжная, д.2, кв.5.