Гэта зьвязанае з сытуацыяй вакол самагубства Яны Паляковай
Саюз беларусаў Нямеччыны патрабуе прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у самагубстве праваабаронцы Яны Паляковай.
У заяве гаворыцца: "У ноч з 6-га на 7-га сакавіка 2009 згасла сьвечка жыцьця 36-ці гадовай Яніны Паляковай... Гэтая жанчына зрабіла выклік магутнаму рэпрэсыўнаму апарату і загінула. Загінула не ад кулі, не ад гарматнага стрэла, але ад траўлі, перасьледу і абыякавасьці тых, хто быў побач".
У заяве таксама зьмешчана прапанова краінам Эўразьвязу прыпыніць усялякія стасункі з Аляксандрам Лукашэнка. "У адваротным выпадку мы будзем разглядаць гэтую супрацу як саўдзел у злачынствах", - гаворыцца ў дакумэнце.