Продаж імпартнай побытавай тэхнікі на Гарадзеншчыне скараціўся, зьнізіліся й аб’ёмы сэрвіснага абслугоўваньня. Гандляры і прадпрымальнікі спрабуюць ратаваць сытуацыю за кошт іншых паслугаў. Узмацнілася і канкурэнцыя. Крызіс паспрыяў таму, што яе пачалі выйграваць прыватнікі.
У Горадні й раённых цэнтрах ужо даўно створаная дзяржаўная сетка па продажы й абслугоўваньні айчыннай бытавой тэхнікі, у тым ліку тэлевізараў і лядоўняў.
Пасьля Новага году, калі адбылася дэвальвацыя рубля, паўсюль масава раскуплялі ўсё, што стаяла на паліцах — людзі такім чынам спрабавалі ўратаваць свае зьберажэньні.
Праўда, гэта працягвалася нядоўга, і зараз у крамах з побытавай тэхнікай нешматлюдна.
Загадчык гандлёвага ўчастку дзяржаўнай фірмы “Гарант” у Наваградку Анатоль Любашэнка паведаміў “Свабодзе”, што збыт і абслугоўваньне складанай апаратуры зьнізіліся. Ратуе бюджэт толькі тое, што прадпрыемства раней наладзіла продаж і рамонт звычайных касавых апаратаў.
“Яны даюць прыкладна палову даходаў, ды плюс яшчэ крама дапамагае, а так бы мы ня выжылі б”, — мяркуе Анатоль Любашэнка.
У сваю чаргу Сяргей Арабей, дырэктар гарадзенскага ААТ “Рэмбыттэхніка”, прагназуе, што ў самы бліжэйшы час наагул зьнізіцца продаж тэлевізараў, мясарубак, касэтнікаў ды іншага. А вось аб'ёмы іх рамонту і абслугоўваньня павінны павялічыцца.
Са словаў кіраўніка таварыства, зараз, каб уратаваць сытуацыю, даводзіцца рыхтаваць і іншыя прапановы насельніцтву.
Цалкам нечаканым для спадара Арабея, у прыватнасьці стала тое, што найвялікшым попытам у іх карыстаюцца зараз такія паслугі, як выраб і рамонт ювэлірных упрыгожаньняў. Ён кажа:
“Па ювэлірных вырабах усплёск, усе даведаліся, што мы не падвышалі кошты, дык нясуць і нясуць заказы. Мы адзіныя ў горадзе, хто гэтым займаецца. Учора загадчык ювэліркі заявіў, што і яны не спраўляюцца”.
Я ў адной з прыватных майстэрняў дзяржаўнай сеткі па продажы й абслугоўваньні айчыннай бытавой тэхнікі “Гарызонт” на вуліцы Ажэшкі ў Горадні. Тут ціха, кліентаў няма. Спадарыня, якая сядзіць на прыёме заказаў, зазначае: цяпер у іх гэтак кожны дзень — пуста…
Нарэшце зайшоў выпадковы наведнік, пачытаў, што да чаго. Спрабую даведацца — ці ня хоча ён скарыстаць нешта з паслугаў фірмы?
Мужчына распавядае: нядаўна дома зламалася лядоўня беларускай вытворчасьці, але ён вось толькі ўведаў, што тут дзяржаўная майстэрня, таму пойдзе далей, бо ўжо мае досьвед у гэтым:
Спадар: “А навошта яна мне? Рэклямку адкрываеш, тэлефануеш, дык прыватны майстар сам прыедзе ў зручны для нас час, усё зробіць”.
Карэспандэнт: “І вы нікуды лядоўню не вазілі, усё зрабілі на месцы?”
Спадар: “Ды не, вы што? І ня толькі лядоўню, так можна адрамантаваць любую бытавую тэхніку — тэлевізар у тым ліку. Мы таксама выклікалі майстра і на тэлевізар, дык ён прыехаў, хуценька зрабіў. А калі вазіць у рэмбыттэхніку альбо яшчэ куды-небудзь, то гэта цяжкасьці, гэта лішнія праблемы, а навошта яны?”
Іншы спадар распавядае, што таксама не карыстаецца паслугамі дзяржаўных рамонтнікаў.
Спадар: “Ды гэта ўжо даўно канула ў Лету — выклікаць дзяржаўных майстроў. Яны прыедуць — альбо зробяць, альбо ня зробяць, а яшчэ лепш параяць, каб прывозілі ў рэмбыттэхніку, а гэта ўжо не сучасная практыка”.
Дырэктарка прыватнай фірмы ”Солбі” Наталя Ключнік, якая займаецца рэалізацыяй імпартнай бытавой тэхнікі, у тым ліку лядоўняў і тэлевізараў, з сумам зазначае, што продажы ўпалі вельмі значна:
“Практычна напалову ў параўнаньні зь мінулым месяцам. Грошай у людзей меней, таму пакупнікоў зусім няма, яны не заходзяць нават у краму. Так што вельмі зьнізілася пакупная здольнасьць нашых грамадзян”.
Дырэктар сэрвіснага аддзелу фірмы “Солбі” Андрэй Радзюк неахвотна гаворыць пра крызіс. Лічыць — немагчыма нічога спрагназаваць наперад, і спадзяецца толькі на тое, што іх паслугі ўсё ж спатрэбяцца людзям.
“Ведаеце, цяжка знайсьці столькі саломы ў нашай дзяржаве, каб усюды яе падаслаць...” — іранічна канстатуе дырэктар Радзюк.
Я вырашыў набраць тэлефон з рэклямкі й пацікавіцца, як рамантуюць лядоўні індывідуальныя прадпрымальнікі. Высьветлілася, што працы ў іх не паменела, але зьявіліся новыя праблемы.
Спадар: “Праблемы з аплатай пачаліся. Вось я рамантаваў лядоўні для райпо, а яны ўжо пару месяцаў не пералічваюць грошай, бо няма. А бываюць кліенты, што наагул зьнікаюць”.
Майстар-рамонтнік лядоўняў распавядае, што надта вялікай канкурэнцыі ў Гарадзенскай вобласьці няма, яе могуць складаць толькі такія ж індывідуальныя прадпрымальнікі, а дзяржаўныя майстэрні надалей застаюцца неразваротлівымі, хоць расцэнкі на паслугі ў іх аднолькавыя.
Ён дадае, што й вялікія фірмы таксама імкнуцца заключаць дамовы на абслугоўваньне з прыватнымі прадпрымальнікамі.
Спадар: “Быў пару тыдняў таму выпадак такі, што патэлефанаваў мой кліент у выхадны. Паколькі я прыватнік — павінен трымаць марку, таму паехаў і адрамантаваў. Потым тэлефануюць іншыя, якія абслугоўваюцца ў дзяржаўнай фірме, і просяць, каб я прыехаў, бо ў дзяржаўнай фірме выхадны дзень. Бачыце: людзі думаюць, што прыватнік прыедзе, як трэба, і ў выхадны, і нават уначы”.