Старшыня аблвыканкаму Аляксандр Косінец запэўніў гараджан, што чыноўнікі, якія вырашылі зэканоміць на начным асьвятленьні віцебскіх вуліц, будуць пакараныя.
Рашэньне гарвыканкаму пра тое, каб выключаць вулічныя ліхтары ад гадзіны ночы да пятай раніцы, выконвалася ў Віцебску з 23-га лютага. Гараджане былі вельмі незадаволеныя гэткім мэтадам эканоміі, бо перадусім апасаліся за сваю бясьпеку на цёмных вуліцах.
Людзі зьвярталіся да журналістаў, тэлефанавалі ды пісалі скаргі ў гарадзкую адміністрацыю. Урэшце начальнік ідэалягічнага аддзелу аблвыканкаму Людміла Мышлёнак мусіла зьвярнуцца да віцяблянаў празь мясцовыя СМІ ды прызнаць, што рашэньне ўладаў было пасьпешлівым і непрадуманым.
Больш начное асьвятленьне ў Віцебску адключаць ня будуць.