Ахвяра пажару ў танку

У менскім вайсковым шпіталі памёр вайсковец, які моцна абгарэў 19 лютага ў танку 11-й мэханізаванай брыгады ў Слоніме.

Усяго пасьля пажару было шпіталізавана 3 салдата з экіпажу танка Т-72. У вайсковай машыне загарэлася паліва.

Вайсковая пракуратура вядзе крымінальную справу па факце парушэньня правілаў эксплюатацыі танка, вайсковае ведамства выказала спачуваньні сваякам загінуўшага і абяцала ім дапамогу, -- пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў Мінабароны.