Што кажуць наведнікі сэрбскіх Інтэрнэт-форумаў пра паездку ў Сэрбію Аляксандра Лукашэнкі?
На ангельскамоўным сайце сэрбскага тэлеканалу B92, які адным зь першых паведаміў, што Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца на адпачынку на сэрбскім гарналыжным курорце Капаонік, працягвае разгортвацца цікавая дыскусія вакол гэтай паездкі кіраўніка беларускай дзяржавы ды больш агульных палітычных пытаньняў. Вось некаторыя выказваньні:
Lazar: “Лукашэнка -- гэта найлепшы прыклад для Сэрбіі. У яго краіне не распараджаецца Эўразьвяз, ён ня мае намеру прызнаваць нелегальнае абвяшчаньне незалежнасьці Косава, эканоміка ў яго краіне ў мінулым годзе вырасла на 10 адсоткаў, нягледзячы на цяжкасьці, ён ня хоча ўступаць ні ў НАТА, ні ў Эўразьвяз, а яго краіна квітнее. Гэта доказ таго, што мы можам мець альтэрнатыву. Яго краіну не зачапіў фінансавы крызыс. Беларусь — гэта ўзор. Калі сьвет нас бамбіў і не прызнаваў, Беларусь прызнавала, і яны нас падтрымлівалі”.
Лазару адказвае Мік:
"Ах, Сэрбія, найлепшае турыстычнае месца для найгоршых дыктатараў сьвету. Я не магу дачакацца, калі прачытаю, што туды зьбіраецца Робэрт Мугабэ".
Нехта зь мянушкай SupportSerbia піша:
“На жаль, Сэрбіяй цяпер кіруе Ельцын (Захаду ён падабаецца, бо яны могуць яму загадваць). Сэрбія патрабуе Лукашэнкі або Пуціна, каб забясьпечыць свой сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць, падтрымаць нацыянальную ідэнтычнасьць, перабудаваць армію і эканоміку ды, што найважнейшае, здабыць павагу ў тых, хто спрабуе зьдзеквацца зь яе”.
А Joe адказвае і Lazaru, і SupportSerbia:
“Калі ў яго краіне ўсё так цудоўна, дык чаму яны вымольваюць крэдыт ад МВФ? Іх эканоміка вось-вось абрынецца, яны ўжо гатовыя прызнаць Абхазію з Паўднёвай Асэтыяй. І загадвае ім Расея”.
СЛУХАЦЬ: