Агляд недзяржаўнага друку
Журналіст “Народнай волі” Віталь Гарбузаў піша ў сьвежым нумары пра лёс звычайнай беларускай пэнсіянэркі:
“Яна мае за плячыма 35 гадоў працоўнага стажу. А пэнсію атрымлівае 450 тысяч рублёў. Чаму я ўхапіўся за гэту тэму? Ведаю, што пэнсія ў яе ня самая маленькая па беларускіх мерках. Але я дазнаўся, што за два-паўтара тыдні да чарговай пэнсіі яна мусіць жыць на тры тысячы рублёў на дзень. Яна плаціць камунальныя паслугі і купляе лекі, бо хворая на цукровы дыябэт. І я паехаў да яе і напісаў, як гэта адбываецца. Яна расказала, што за 10—12 дзён да пэнсіі купляе на дзень бохан хлеба, літар самага таннага малака і, прыкладам, качан капусты. Так і жыве”.
Пра жыцьцёвыя справы пішуць і ў сьвежым нумары газэты “Ганцавіцкі час”. Рэдактар выданьня, Пятро Гузаеўскі, распавядае пра канфліктную сытуацыю. Тут вырашылі аб’яднаць гаспадарку “Любашава” зь іншай — “Бярозавец”. Але вяскоўцы гэтага ня хочуць, кажа Пятро Гузаеўскі:
“Тым больш што ў іх і справы цяпер нядрэнна ідуць. Заробкі плацяць своечасова і нават трошкі болей, чым раней. Яны кажуць, што ня хочуць таму, што ў раёне ёсьць прыклад. Некалі аб’ядноўвалі калгасы “Сьцяг Леніна” і “Парыскую камуну”. “Сьцяг Леніна” быў моцны калгас: свой цагельны завод, тэхнікі шмат было. А цяпер ад фэрмаў засталіся адны руіны, завод разабралі. А людзі там засталіся бяз працы.
Гэтага і баяцца ў “Любашаве”. Кажуць: наша гаспадарка хоць і невялікая, але стабільная. І людзям ёсьць праца, і моладзь прыйшла. Карацей, пачалі станавіцца на ногі”.
Рэдактар кажа, што газэта будзе адсочваць сытуацыю далей. Але тым, хто ня хоча далучацца, ужо прыгразілі перакрыць крэдыты ў банках. А бязь іх давядзецца людзям працаваць задарма, канстатуе журналіст.