Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля разгляд дзевяці адміністрацыйных спраў у дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі ў абарону беларускай мовы, якая прайшла 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы.
Маладзёны ішлі па вуліцы Савецкай, каб ускласьці кветкі да помніка Кірылу Тураўскаму. Апрача гвазьдзікоў у руках яны трымалі лісткі паперы з надпісамі “Родная мова” са штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ў маладзёнаў былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі.
Міліцыянты схапілі удзельнікаў акцыі і адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, дзе трымалі іх амаль 6 гадзінаў. На ўсіх складзены адміністрацыйныя пратаколы за “парушэньне правілаў правядзеньня вулічных акцый” паводле ч.1, артыкула 23.34 КаАП.
У ліку затрыманых і два чальцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, якія здымалі акцыю на відэакамэру.