Сёньня пачынаецца візыт у Менск дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Госьці правядуць сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску і дэмакратычнай апазыцыі.
***
У складзе дэлегацыі — старшыня палітычнага камітэту ПАРЭ Ёран Ліндбланд (Швэцыя), старшыня падкамісіі па Беларусі Сініка Хурскайнэн (Фінляндыя) і дакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні (Італія). Яны абмяркуюць “пэрспэктывы разьвіцьця канструктыўнага дыялёгу з Радай Эўропы і яе Парлямэнцкай Асамблеяй у пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону”. На пачатку візыту — сустрэчы з кіраўнікамі абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Ўладзімерам Андрэйчанкам і Барысам Батурам, а таксама міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым.
Кіраўнік камісіі міжнародных спраў у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч адносна мэтаў візыту заўважыў:
“Тэмы вызначаны самой Радай Эўропы. Яны сфармулявалі пытаньні, адносна якіх яны хацелі высьветліць сытуацыю. Па гэтых пытаньнях і будзе весьціся размова. Мы чакаем, што будзе паразуменьне і паглыбленьне нашага супрацоўніцтва. Галоўнае, каб супрацоўніцтва Рады Эўропы і ПАРЭ з парлямэнтам нашай краіны пашыралася, каб беларускія дэпутаты ўдзельнічалі ў пасяджэньнях, мерапрыемствах Парлямэнцкай асамблеі”.
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч возьме ўдзел у сустрэчы прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі з дэлегацыяй ПАРЭ. Сустрэча заплянавана на 17 лютага. Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што супрацоўніцтва з Эўропай немагчымае безь вяртаньня Беларусі ў ПАРЭ. Гэта ўплывовая міжнародная структура, якая дбае аб правах чалавека.
“Шкада, безумоўна, што Беларусь не правяла дэмакратычныя выбары ў парлямэнт у мінулым годзе. І таму ён не прызнаны і ня можа прадстаўляць нашу краіну ў Парлямэнцкай асамблеі. Але ня трэба чакаць чарговых выбараў ці пазачарговых, якія трэба правесьці, каб легітымізаваць парлямэнт. А трэба ўжо сёньня прапанаваць ПАРЭ супрацоўніцтва ў выглядзе назіральнай групы. І такая група магла б быць складзена з прадстаўнікоў сёньняшняй Палаты прадстаўнікоў і з прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. І такая зьмяшаная група выглядала б значна лепш, чым у мінулыя гады. Заўсёды гэта было супрацьстаяньне цьвёрдае паміж дзьвюма групамі, а сёньня мы можам многае казаць супольна пра патрэбы Беларусі, неабходнасьць супрацоўніцтва палітычнага, эканамічнага з Эўропай. Гэта быў бы пераходны працэс у супрацоўніцтве з гэтай арганізацыяй”.
Дэлегацыя пачынае свой візыт сустрэчамі з кіраўнікамі абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу. Камэнтуючы гэта, старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што “сытуацыя разгортваецца ў нас у дзьвюх плоскасьцях — дэ-юрэ і дэ-факта”.
“Зараз мы назіраем рэалізацыю сцэнара “дэ-факта” ці “Realpolitik”. Яны сустракаюцца з усімі суб’ектамі палітычнага жыцьця. Палата прадстаўнікоў для нас — гэта аддзел адміністрацыі Лукашэнкі, у якім ёсьць 110 прызначаных чыноўнікаў. Калі ласка, калі гэта будзе карысным, каб зрушыць пытаньне зь мёртвага пункту.
Міжнародным арганізацыям прыйшоў час вызначыцца з пунктамі парадку дня, які яны прапаноўваюць беларускім уладам для абмеркаваньня. І зрабіць гэты дакумэнт публічным. Трэба ўсё ж расставіць усе кропкі над “і” ў вызначэньні суб’ектаў дыялёгу па тых ці іншых пытаньнях”.
Візыт дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы працягнецца да 19 лютага. Заплянаваныя сустрэчы зь першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Пяткевіч, Генэральным пракурорам Рыгорам Васілевічам, старшынямі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў і іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі. Таксама заплянаваныя сустрэчы зь лідэрамі дэмакратычнай апазыцыі, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нагадаем, статус “адмыслова запрошанага” ў ПАРЭ быў замарожаны для Беларусі 13 студзеня 1997 году як рэакцыя на шматлікія парушэньні пры правядзеньні рэфэрэндуму ў лістападзе 1996 году.
СЛУХАЦЬ: