Зьезд БХД пройдзе не на Кастрычніцкай плошчы

Менгарвыканкам даў сябрам аркамітэту дзеля стварэньня БХД памяшканьне для правядзеньня зьезду.
Сябры аргкамітэту зьбяруцца 28 лютага ў актавай залі Дома культуры МТЗ.

Раней сустаршыні аргкамітэту БХД у пошуку памяшканьня зьвярталіся ў розныя ўстановы, а таксама ў Менгарвыканкам і атрымлівалі адмоўныя адказы. Тады яны заявілі, што правядуць зьезд на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

На зьезд БХД запрошаныя прадстаўнікі Эўрапарлямэнту, уплывовых партыі краін Заходняй Эўропы, вядомыя грамадзкія дзеячы.