Сусьветны эканамічны крызіс тоіць у сабе пагрозу палітычнай дэстабілізацыі сьвету. Гэткая ацэнка выказваецца ў дакладзе Дэніса Блэра, новага кіраўніка Нацыянальнай выведкі ЗША, які ён прадставіў учора ў амэрыканскім Сэнаце.
Блэр сказаў, што крызыс ставіць „шматлікія выклікі” інтарэсам Злучаных Штатаў — краіны, якую ў сьвеце наогул лічаць віноўнікам гэтага крызісу.
Блэр сьцьвердзіў, што крызіс можа дэстабілізаваць урады, прыхільныя Вашынгтону, і ўскладніць дзеяньні НАТА ў Аўганістане.
Паводле Блэра, дзьве траціны краінаў у сьвеце маюць дастаткова фінансавых сродкаў, каб зьмякчыць наступствы эканамічнага крызісу. Але ў астатніх краінах — у тым ліку, у шматлікіх постсавецкіх — такіх сродкаў няма.
Гаворачы пра Казахстан, Блэр сказаў, што калі цэны на нафту застануцца даўжэйшы час на цяперашнім нізкім узроўні, у краіне можа ўзьняцца хваля грамадзкай незадаволенасьці, якая затармозіць рэформы.
Паводле Блэра, фінансавы крызіс і нядаўняя спрэчка за цану газу з Расеяй „драматычна выявілі агульную слабасьць украінскай эканомікі” ды патэнцыйную пагрозу для стабільнасьці Ўкраіны.
Згадваючы Беларусь, Блэр дапусьціў магчымасьць, што беларускі ўрад можа пайсьці на паляпшэньне адносінаў з Захадам у якасьці „супрацьвагі” росту кантролю над беларускай эканомікай з боку Расеі. Але Блэр таксама адзначыў, што Аляксандар Лукашэнка можа вярнуцца да рэпрэсіўных захадаў, калі грамадзкая незадаволенасьць у сувязі з пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі выльецца ў пратэсты.
Блэр сказаў, што Таджыкістан і Кіргізстан, у якіх шмат людзей утрымліваецца за кошт заробкаў іхніх сямейнікаў і сваякоў за мяжою, могуць адчуць наступствы крызісу асабліва балюча; у выпадку Таджыкістану страта гэткіх заробкаў можа дэстабілізаваць краіну.
У Аўганістане, паводле Блэра, Талібан будзе пераймаць кантроль над штораз большай часткай краіны, калі ўрад прэзыдэнта Хаміда Карзая будзе заставацца такі неэфэктыўны і непапулярны, як да гэтага часу.
Гаворачы пра Іран, Блэр сказаў, што ядзерныя амбіцыі гэтай краіны і рашучасьць Ізраілю не дапусьціць іх ажыцьцяўленьня могуць выклікаць адкрыты іранска-ізраільскі канфлікт.