Усясьветны дзень хворага 11 лютага задуманы як сацыяльны крок, накіраваны па падтрымку людзей, што трапілі ў сумную катэгорыю нездаровых. У Беларусі ён супаў зь пікам эпідэміі грыпу.
Зацьвердзіў гэты дзень цяпер ужо нябожчык Папа Ян Павал другі з мэтай “даць адчуць супрацоўнікам шматлікіх мэдычных арганізацый, вернікам, усёй грамадзянскай супольнасьці неабходнасьць лепшага дагляду за хворымі і слабымі, аблягчэньня іх пакутаў”. Якія самыя распаўсюджаныя захворваньні ў Беларусі наагул і менавіта цяпер?
У структуры сьмяротнасьці ў 2008 годзе на першым месцы ў Беларусі, як і ва ўсім сьвеце – сардэчна-сасудзістыя захворваньні: 52%; на другім месцы – анкалёгія (каля 20%). Толькі ў сталіцы за 2008 год выяўлена больш за 7 тысяч анкалягічных хворых, а ўсяго менчукоў з такімі захворваньнямі каля 40 тысяч. Але гэта і ўсясьветная тэндэнцыя, кажа прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Вольга Шульпіна:
“Абсалютна нічым мы не адрозьніваемся, мы ўпісваемся ў агульнаэўрапейскія паказчыкі”.
Сярод інфэкцыйных захворваньняў у беларусаў – на першым месцы грып і вострыя вірусныя інфэкцыі. Дарэчы, менавіта на Ўсясьветны дзень хворага прыходзіцца звычайна эпідэмія грыпу, кажа вядучы спэцыяліст Менскага гарадзкога цэнтру эпідэміялёгіі Алена Фісенка:
«У дзень пачынае хварэць на грып прыкладна 7 тысяч менчукоў. Учора зарэгістравана роўна 8 тысяч захварэўшых. На гэтым тыдні будзе пік захворваньняў. З пачатку эпідэмічнага ўздыму ў Менску перахварэла ўжо каля 40 тысяч чалавек. Звычайна колькасьць захварэўшых на грып складае ад 5 да 8% насельніцтва».
Сёлетняя асаблівасьць эпідэміі ня ў грыпе, а ў вострай віруснай рэспіратонай інфэкцыі, адзначае эпідэміёляг Алена Фісенка:
«Сёлета мы адзначаем зьмену дамінуючага ўзбуджальніка па групе вострых вірусных інфэкцый. Калі ў папярэднія два гады пераважна былі рынасынтыцыйныя вірусы як узбуджальнікі, то сёлета вярнуліся ў актыўную цыркуляцыю адэнавірусы».
Самае галоўнае – не праяўляць працоўны гераізм, пажартавала Алена Фісенка, не пераносіць хваробу на нагах, лекавацца:
«Галоўная задача – пераканаць людзей, што калі яны хварэюць, яны павінны застацца дома, выклікаць лекара і прайсьці курс лячэньня. Па-першае, каб не распаўсюджваць інфэкцыю далей. І дзеля свайго ж здароўя: калі банальная вострая вірусная рэспіраторная інфэкцыя своечасова лечыцца, то гэта практычна цалкам выключае разьвіцьцё розных ускладненьняў: бранхітаў, пнэўманій, захворваньняў суставаў, сардэчна-сасудзістай сыстэмы. Гэта вельмі непрыемныя і небясьпечныя рэчы».