3% апытаных лічаць, што крызісу ў Беларусі ня будзе. 2/3 апытаных думаю, што ўзровень іхнага жыцьця будзе пагаршацца.
Гэта дадзеныя сацыялягічнага апытаньня, якое правяла Лябараторыя аксіямэтрычных дасьледаваньняў “Новак”.
Кіраўнік дасьледаваньня прафэсар Андрэй Вардамацкі канстатаваў, што адчуваньне крызісу перайшло ў масавую сьвядомасьць.
3-4% апытаных думаюць, што крызіс прывядзе да зьмены палітычнай улады ў Беларусі.