Ад сёньня актывісты апазыцыі ў Баранавічах распачалі акцыю грамадзкага кантролю за продажам у шапіках “Белсаюздруку” газэт “Народная воля” і “Наша ніва”.
Юрыст Сяргей Гоўша і старшыня баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца, якія раней ладзілі пікеты ў абарону “Народнай волі” і “Нашай нівы”, сёньня абышлі большасьць газэтных шапікаў. Яны назіралі, як ідзе продаж. Задавалі пытаньні мінакам і прадаўцам. Вось што кажа пра свае назіраньні Сяргей Гоўша:
“Калі мы пыталіся, як прадаюцца незалежныя газэты, то ўсе, абсалютна ўсе, запэўнівалі, што газэты завозяцца а 10-й ці 11-й гадзіне і абавязкова да абеду распрадаюцца”.
Таксама спадар Гоўша паведамляе пра пачутыя ад прадаўцоў нараканьні:
“Прадавачка, якая працуе ў шапіку на вуліцы Тэльмана, 180а, паскардзілася, што газэты “Народная воля” ёй завозяць малавата — усяго 7 экзэмпляраў. Жанчына заяўляе, што такой колькасьці відавочна мала. Аднак, па яе словах, варта было папрасіць дадатковую колькасьць экзэмпляраў “Народнай волі”, як наступным разам далі яшчэ менш”.
Паводле зьвестак берасьцейскага абласнога аддзяленьня “Белсаюздруку”, у рэгіёне цяпер больш як 200 газэтных шапікаў. Дэфіцыт недзяржаўных выданьняў ствараецца ў кожным. Пра гэта кажа прадавачка Ірына Жук:
“Вой, нам у шапік даюць толькі тры экзэмпляры “Народнай волі”. А ў шапікі, дзе адзін прадавец, — толькі адзін экзэмпляр. Набываюць газэту сталыя яе чытачы. Калі хто іншы пытаецца, то мусім адказваць, што ўжо газэта прададзеная”.
Баранавіцкую ініцыятыву кантролю за продажам недзяржаўных газэт вітае галоўны рэдактар “Народнай волі” Ёсіф Сярэдзіч:
“Мы толькі ўдзячныя за гэта і абавязкова падтрымаем ініцыятыву. Будзем сачыць і глядзець. Сёньня я ўжо тэлефанаваў дырэктару “Менгарсаюздруку” Ігару Дудзічу, прасіў павялічыць у продажы колькасьць экзэмпляраў “Народнай волі”. То празь дзьве гадзіны мне паведамілі, што Менск возьме ў лютым дадаткова яшчэ 500 экзэмпляраў. Вось так, па 500, па 1000 экзэмпляраў будзем дадаваць. Няхай гэта невялічкая, пакрокавая, але ж усё-ткі перамога”.

Варта было папрасіць болей экзэмпляраў “Народнай волі”, як наступным разам далі яшчэ менш...
“Прадавачка, якая працуе ў шапіку на вуліцы Тэльмана, 180а, паскардзілася, што газэты “Народная воля” ёй завозяць малавата — усяго 7 экзэмпляраў. Жанчына заяўляе, што такой колькасьці відавочна мала. Аднак, па яе словах, варта было папрасіць дадатковую колькасьць экзэмпляраў “Народнай волі”, як наступным разам далі яшчэ менш”.
Паводле зьвестак берасьцейскага абласнога аддзяленьня “Белсаюздруку”, у рэгіёне цяпер больш як 200 газэтных шапікаў. Дэфіцыт недзяржаўных выданьняў ствараецца ў кожным. Пра гэта кажа прадавачка Ірына Жук:
“Вой, нам у шапік даюць толькі тры экзэмпляры “Народнай волі”. А ў шапікі, дзе адзін прадавец, — толькі адзін экзэмпляр. Набываюць газэту сталыя яе чытачы. Калі хто іншы пытаецца, то мусім адказваць, што ўжо газэта прададзеная”.
Баранавіцкую ініцыятыву кантролю за продажам недзяржаўных газэт вітае галоўны рэдактар “Народнай волі” Ёсіф Сярэдзіч:
Менск возьме ў лютым дадаткова яшчэ 500 экзэмпляраў ...