А будаўніцтва беларускай АЭС будзе фінансавацца ў тым ліку з расейскіх крэдытаў. Пра гэта паведаміў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.
Пра газ
Паводле расейскага пасла, цана на газ для Беларусі ў першым квартале складае каля 200 даляраў, а ў сярэднім за год апусьціцца да ўзроўню 150 даляраў за тысячу кубамэтраў.
“Гэта цалкам адпавядае тым лічбам, якія беларускі ўрад заклаў у бюджэт”, – зазначыў Сурыкаў.
Дыплямат дадаў, што сярэднегадавая цана “можа хістацца ад 150 даляраў, крыху ніжэй, крыху вышэй”, – перадае Інтэрфакс.
“Мы атрымалі газ на ўзроўні $140- 150 за тысячу кубічных мэтраў”, – паведаміў 5 лютага кіраўнік ураду Беларусі Сяргей Сідорскі.
“Мы заявілі яшчэ ў красавіку, затым у жніўні мінулага году: уваходная цана на газ для Беларусі – у межах $140 за тысячу кубамэтраў", – патлумачыў Сідорскі.
Пра АЭС
Будаўніцтва беларускай АЭС будзе фінансавацца ў тым ліку з расейскіх крэдытаў, паведаміў Сурыкаў.
Ён нагадаў журналістам, што пра гэта дамовіліся першы намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі Ўладзімер Сямашка і кіраўнік дзяржаўнай карпарацыі Росатам Сяргей Кірыенка.
“Цана будаўніцтва АЭС будзе абгаворана кантрактам”, – кажа Сурыкаў. Гэта лічба, прагназуе ён, будзе ў раёне 4-5 мільярдаў даляраў.
“Мы пойдзем да спрыяльныя ўмовы ў фінансаваньні”, – паабяцаў дыплямат.
Пра СПА
3 лютага пагадненьне пра стварэньне адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны падпісалі Дзьмітрый Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка.
“Падпісанае толькі рамачнае пагадненьне… Патрэбна падпісаць цэлы шэраг дакумэнтаў у пытаньнях камандаваньня… Для гэтага яшчэ патрэба паўгоду”, – пракамэнтаваў падпісаньне дамовы амбасадар Расеі. Ён прызнаўся, што ня ведае, хто будзе камандаваць сыстэмай супрацьпаветранай абароны.
Відэа: Фрагмэнт выступу Аляксандра Сурыкава