Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што вайсковы мэдык вайсковай часткі № 18662, што ў Жодзіне, маёр Уладзімер Кісель, адмовіўся рабіць агляд актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука.
Артур Фінькевіч паведаміў, што атрымаў тэлефанаваньне з вайсковай часткі. Сьведка інцыдэнту сказаў, што маёр у нецэнзурнай форме запатрабаваў, каб Зьміцер не размаўляў па-беларуску. Ён зьвярнуўся да вайскоўцаў, якія былі побач зь Зьмітром, і загадаў ім правучыць хлопца і фізычна яму патлумачыць, якія для яго будуць наступствы ў выпадку, калі той будзе карыстацца роднай мовай.