Філіял Гомельскага акцыянэрнага таварыства “Малочныя прадукты” ў Добрушы пасьля абвешчанага двухмесячнага перапынку так і не аднавіў працу. Цяпер тут зьбіраюцца выпускаць мяккую ўпакоўку з гофракардону. Каля сотні масларобаў па сутнасьці выкінутыя на вуліцу.
Таварыства “Малочныя прадукты” прапанавала, на першы погляд, мяккі варыянт скарачэньня — запрасіла некалькі дзясяткаў масларобаў езьдзіць на працу за 25 кілямэтраў на галаўное прадпрыемства ў Гомель. Аднак шмат каму такі варыянт не пад сілу.
Гаворыць спадарыня Сьвятлана з Добрушу:
“Я іду пад скарачэньне. Мне працу прапанавалі ў Гомелі. Але справа ў тым, што асабіста мне нерэальна езьдзіць туды. Мне трэба
некаторым жанчынам прапануюць ісьці на працу ў саўгас даяркамі...
Добрускія раённыя ўлады, якія ня маюць уплыву на колішні свой маслазавод, прапануюць некаторым жанчынам ісьці на працу ў саўгас даяркамі.
Рабочыя скардзіліся ў аблвыканкам, прасілі не закрываць прадпрыемства. Сюды прыяжджалі чыноўнікі з камітэту сельскай гаспадаркі й харчаваньня, з таго ж дзяржаўнага акцыянэрнага таварыства “Малочныя прадукты”. Распавядалі пра нерэнтабэльнасьць выпуску малочнай прадукцыі ў Добрушы. Адзінае, што цікавіла аблсельгасхарч, — гэта выпуск казэіну. Пра тое, што асартымэнт прадукцыі з далучэньнем да Гомеля значна скараціўся, ужо ніхто й ня згадваў. Як і не было гаворкі пра тэхнічны стан заводу.
Распавядае адна з працаўніц прадпрыемства:
Завод нерэнтабэльны. Цяпер яго дэмантуюць.
“Калі пяць гадоў таму нас далучылі да Гомеля, сродкі на пераабсталяваньне не выдзяляліся. Завод не рамантаваўся, абсталяваньне не абнаўлялася. Усё зношвалася. А тут яшчэ крызіс адыграў сваю ролю. І цяпер чыноўнікі прыйшлі і кажуць, што ваш завод нерэнтабэльны. Цяпер яго дэмантуюць. Ня ведаю дакладна, дзеля чаго, але сказалі, што будуць ставіць абсталяваньне для выпуску ўпакоўкі з гофратары”.
Былы працаўнік заводу Аляксандар Іванавіч з жалем кажа пра тое, як занядбалі прадпрыемства:
“У выніку завод дайшоў да такога стану, што надалей існаваць яму нельга было. Санслужба проста мусіла спыніць ягоную дзейнасьць”.
Паводле суразмоўцы, кіраўнікі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў пагаджаліся супольна ўкласьці грошы і мадэрнізаваць маслазавод, каб мець магчымасьць без праблемаў перапрацоўваць малако і вырабляць якасную прадукцыю:
“Было б нашмат прасьцей і сельгаспрадпрыемствам, і ўсім нам. Раней тут выраблялі і масла сьметанковае вельмі добрае, і тварог, і сыры адыгейскія. Наколькі я ведаў, працуючы ў партыйных органах, гэтыя адыгейскія сыры вазілі нават на выставу ў Маскву”.